ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (45)

Прэса

“Новы бласлаўлёны”
У Венецыі быў беатыфікаваны кс. Лука Пассі. Жыў ён на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў (Бергама 1789 – Венецыя 1866). Кард. Анджэла Амата SDB, які ўзначаліў беатыфікацыйную св. Імшу ад імя папы Францішка, расказаў пра новага бласлаўлёнага: “Ён быў нястомным, поўным энтузіязму казнадзеем, і гэта не толькі ў межах парафіяльнага душпастарства. У розных гарадах па просьбе біскупаў і прабашчаў ён абвяшчаў велікапосныя рэкалекцыі, праводзіў навукі ў марыйным месяцы, навэнны, саракагадзінныя набажэнствы. На заканчэнне кожных місій ён пакідаў іх удзельнікам, каб яны запамяталі, збор рэлігійных абавязкаў добрага хрысціяніна, звязаных з жыццёвым становішчам і прафесіяй. Больш таго, кс. Лука Пассі прысвяціў сябе асабліва фармацыі моладзі, ствараючы Справу св. Дароты, каб узмацняць веру дзяўчат, якія часта не маюць базавай рэлігійнай падрыхтоўкі, а для хлопцаў падобную Справу св. Рафала. Нарэшце ў 1838 г. заснаваў у Венецыі Супольнасць сясцёр настаўніц св. Дароты, якая да сённяшняга дня займаецца вядзеннем моладзі да Хрыста”.

“Кветачкі папы Францішка”
Выйшла новая кніга пад назвай “Кветачкі папы Францішка”, якая спасылаецца на вельмі папулярны твор “Кветачкі святога Францішка” з XIII ст. Сусветныя сродкі масавай інфармацыі кожны дзень інфармуюць пра незвычайныя паводзіны Папы. Аднак, гэтыя данясенні вельмі павярхоўныя ці проста сенсацыйныя, каб на іх падставе можна было пазнаць сапраўднае аблічча гэтага Божага чалавека. Святы Айцец – падобна як св. Францішак – са сваёй любоўю да ўбоства становіцца прыкладам для ўсіх вернікаў – як для свецкіх, так і для духоўных асоб. Гэтая кніга – гэта род духоўнага партрэта сціплага чалавека, які стаў Папам. Яна ўключае ў сябе незвычайную падборку найпрыгажэйшых выказванняў Хорхе Марыа Берголіа як кардынала, а таксама ўсе яго выступленні як папы Францішка.

“Што было б без Святога Духа? Нічога!”  
Кс. Збігнеў Капланьскі

Аўтар сцвярджае, што асабліва ў нашыя часы Святы Дух “найбольш бачны”. Эўхарыстычнае перамяненне, у якім маюць моц словы, сказаныя святаром пры кансэкрацыі падчас святой Імшы, адбываецца дзякуючы прысутнасці Святога Духа; хрост з’яўляецца не толькі паліваннем галоўкі дзіцяці спецыяльна асвечанай вадой, Святы Дух робіць так, што праз гэта малы чалавечак становіцца Божым дзіцём. І іншыя святыя сакраманты, і ўсе натхненні. Аўтар прыгадвае кароткія цытаты, вядомыя нам са Святога Пісання, напр. “І ніхто не можа сказаць: «Панам ёсць Езус», калі не будзе ў Духу Святым” (1 Кар 12, 3б), а таксама пра нястомную дзейнасць Святога Духа, Суцяшыцеля, і Яго плён.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.