ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (46)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І
   
    Калі нехта сапраўды ведае Езуса Хрыста і верыць у Яго, адчувае Яго прысутнасць у жыцці і моц Яго ўваскрасення, ён не можа стрымацца ад перадачы гэтага досведу. А калі ён сустракае незразуменне ці пярэчанне, ён паводзіць сябе так, як Езус падчас сваёй Мукі: адказвае з любоўю і моцай праўды. Супольна молячыся малітвай “Каралева Неба”, давайце папросім дапамогі Найсвяцейшай Панны Марыі, каб Касцёл ва ўсім свеце шчыра і адважна абвяшчаў уваскрасенне Пана і даваў гэтаму грунтоўнае сведчанне праз знакі братэрскай любові.
   
    Фрагмент разважанняў “Regina Caeli”, 14.04.2013, паводле wiara.pl

Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч


   Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Прымаючы гэты крыж ахвяры – быць Маці Збаўцы, – Марыя дазволіла крыжу яе Сына прыблізіцца да чалавецтва. А гэтым крыжом мы былі збаўлены. Гэта факт вельмі важны і з’яўляецца духоўным правілам, якога неабходна прытрымлівацца, бо кожная ахвяра і кожны крыж, які мы прымаем згодна з Божай воляй, нясе духоўны плён. Можа, не адразу, але нясе. Гэта духоўны закон. Там, дзе няма крыжа ахвяры, там няма і крыжа перамогі. Гэтаму нас вучыць Хрыстос і Марыя. Ахвяра Марыі, прымаючы Божую волю і гэтым самым даючы магчымасць Сыну Божаму прыйсці ў гэты свет у вобразе чалавека, вядзе да вечнасці.

    Фрагмент гаміліі ва ўрачыстасць Звеставання Пана, паводле Сatholic.by

 

 
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

   У першых словах, скіраваных да вернікаў адразу ж пасля выбару на Пасад святога Пятра, папа Францішак прасіў аб малітве. Адказваючы на гэты заклік, мы хочам сёння даручыць асобу Святога Айца і яго паслугу на Пасадзе Пятра Уваскросламу Хрысту, які жыве і вядзе свой Касцёл. Няхай Езус Хрыстус апекуецца папам Францішкам і падтрымлівае яго сваімі ласкамі, каб у моцы Святога Духа ён абвяшчаў сучаснаму свету Добрую Навіну аб збаўленні.
    Для кожнага вызнаўцы Хрыста Уваскрасенне – гэта заклік да новага, перамененага жыцця на зямлі.

    Фрагмент прамовы падчас св. Імшы ў мінскай катэдры 16.04.2013

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.