ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Вясёлае з жыцця Папы

З жыцця Касцёла

   Папа звоніць да езуітаў – дыялог з парцье
Незвычайная сітуацыя адбылася ў Генеральнай курыі езуітаў у Рыме. Малады парцье прыняў званок ад ... папы Францішка, у што спачатку не паверыў. Публікуем запіс гэтага дыялогу, які на Facebooku змясцілі самі езуіты. “Сёння ў 10.15 раніцы ў нашым Генеральным доме ў Рыме зазвінеў тэлефон... Парцье здымае трубку і чуе, што мае званок з Дому святой Марты:
   
   
– Добры дзень, гэта папа Францішак, я хацеў бы паразмаўляць з Генеральным айцом.
    Парцье ўжо амаль збіраўся адказаць, што гэта памылка, бо ён размаўляе з Напалеонам, але ўстрымаўся. Адказвае:
    – Хто тэлефануе?
    Папа зразумеў, што наш малады італьянскі парцье не паверыў яму, таму ціха паўтарыў:
    – Не, праўда, гэта папа Францішак. А як тваё імя?
    Ашаломлены парцье пачынае разумець сітуацыю, і яго голас пачынае знікаць:
    – Мяне завуць Эндру.
    – Як ты сябе адчуваеш, Эндру?
    – Добра, прабачце, я трошкі разгубіўся.
    – Не перажывай, злучы мяне, калі ласка, з Генеральным айцом, я хацеў бы падзякаваць яму за прыгожы ліст, які ён мне напісаў.
   – Прабачце, Ваша Святасць, злучаю.
    – Няма праблем”.
   

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.