ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Новы папа ФРАНЦІШАК

З жыцця Касцёла

13 сакавіка ў 19.06 (па рымскім часе) увесь свет убачыў белы дым над Сіксцінскай капэлай і пачуў званы. Трэцяя сесія, пятае галасаванне – і ў нас ужо ёсць Папа. Натоўп на плошчы св. Пятра ўсклікае: “Няхай жыве Папа!”
Новаабраны Папа нара­дзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе як адно з пяці дзяцей у сям’і італьянскага эмігранта – працаўніка чыгункі. Атрымаў адукацыю тэхніка хіміка. 11 сакавіка 1958 г. уступіў у Таварыства Езуса – навіцыят праходзіў у Чылі, дзе атрымліваў гуманітарную адукацыю, а затым у каледжы св. Юзафа ў Сан-Мігелі, дзе абараніў ліцэнцыят па філасофіі. Затым вывучаў літаратуру і псіхалогію ў каледжы Марыі Беззаганнай у Санта-Фэ і ў каледжы Збаўцы ў Буэнас-Айрэсе. 13 снежня 1969 г. прыняў святарскія пасвячэнні, пасля чаго працягнуў навучанне ў Іспаніі і там 22 красавіка 1973 г. склаў вечныя манаскія абяцанні ў сваім ордэне. Пасля вяртання ў Аргенціну быў, між іншым, настаўнікам навіцыяту, выкладчыкам на тэалагічным факультэце ў сваім былым каледжы ў Сан-Мігелі, а ў 1973-1979 гадах – правінцыялам езуітаў у Аргенціне. У гэты ж час таксама некалькі разоў выязджаў у Германію. У 1980-1986 гадах быў рэктарам у Сан-Мігелі.
20 мая 1992 г. Ян Павел II прызначыў 55-гадовага тады езуіта дапаможным біскупам архідыяцэзіі Буэнас-Айрэс; біскупскую сакру новы іерарх атрымаў 27 чэрвеня таго ж года з рук тагачаснага арцыбіскупа сталіцы кард. Антоніа Кваррачына. Яго біскупскім дэвізам з’яўляюцца словы: “Miserando atque eligendo”. 3 чэрвеня 1997 г. Святы Айцец прызначыў іерарха арцыбіскупам-каад’ютарам з правам наследавання, а праз няпоўны год – 28 лютага 1998 г. – арцыбіскупам мітрапалітам яго роднага горада. 30 лістапада таго ж года Папа прызначыў яго адначасова ардынарыем для католікаў усходняга абраду ў Аргенціне, якія не мелі свайго біскупа.
    На кансісторыі 21 лютага 2001 г. Папа ўключыў яго ў склад Калегіі карды­налаў, прызнаючы яго тытулятным касцёлам у Рыме касцёл св. Роберта Беларміна. Як біскуп і кардынал іерарх прымаў удзел у многіх важных падзеях у жыцці Касцёла з Сінодамі Біскупаў на чале. У 2005-2011 гадах на працягу двух трохгадовых тэрмінаў узначальваў Канферэнцыю Біскупаў Аргенціны. 18-19 красавіка 2005 г. удзельнічаў у канклаве, які выбраў Бенедыкта XVI, цяпер жа, у выніку канклава 12-13 сакавіка замяніў яго на пасадзе Біскупа Рыма. 23 лютага бягучага года Бенедыкт XVI прызначыў аргенцінскага іерарха-езуіта членам Папскай Камісіі па справах Лацінскай Амерыкі, якая дзейнічае ў межах Кангрэгацыі па справах Біскупаў.
    13 сакавіка быў выбра­ны Папам і абраў сабе імя Францішак.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.