ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

24 лютага 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя на доўгія гады святарскай паслугі, радасці, шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і багатага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Пан.
Парафіянка з Шынкаўцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных хвілін у святарскім жыцці. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі.
Сям’я Пілюткевічаў з Лоек
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, а таксама здароўя, сілы, супакою, надзеі і моцнай непахіснай веры.
Бабуля, бацькі і сястра
◊◊◊
Паважаным айцам Казіміру Енджэйчаку і Казіміру Мараўскаму з нагоды Імянін жадаем сталай апекі св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа, сілы ў вядзенні людзей да Бога і ў абвяшчэнні Евангелля, здароўя на доўгія гады, Божай радасці і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Шчасці Божа.
Вернікі з капліцы ў Нямнове
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат здароўя, шчасця, шчодрых Божых ласкаў, апекі Маці Божай Няспыннай Дапамогі і св. Антонія. Няхай Бог Вас ласкава падтрымлівае ў добрых справах і адкрывае сваю далонь для Вашых мар і жаданняў!
З малітвай вернікі з пар. Адэльск
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, сіл, людской дабрыні. Няхай Бог бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а св. Заступнік мае ў сваёй апецы.
Вернікі з Наваельні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: апекі Маці Божай Вастрабрамскай, святла Святога Духа, шчодрых Божых ласкаў і шчодрага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Пан. Дзякуем за ахвярную працу ў нашай парафіі, клопат пра кожнага з нас і цудоўную навуку.
З удзячнасцю і малітоўнай памяццю парафіяне з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Катлімоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, душэўнага супакою і цяпла. Дзякуем за навуку, якую Вы так шчыра абвяшчаеце пры святым алтары. Няхай на дарозе, якую Вам паказаў Бог, Вам заўсёды спадарожнічае Найсвяцейшая Маці, Езус трымае Вас каля сэрца і адорвае сваім бласлаўленнем, а Святы Дух – святлом. Няхай Божае слова, якое Вы засяваеце ў нашых сэрцах, прынясе шматкротны плён.
З дарам малітвы ўдзячныя сем’і Крывіцкіх і Скамарошкаў
◊◊◊
Вернікам капліцы ў Вердамічах (пар. Мсцібава) і парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску-Фары ад усяго сэрца дзякуем за ахвяры, складзеныя на карысць нашай газеты.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Калесніку ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастарскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Вашае жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог адорвае сваімі ласкамі. Шчасці Божа.
Сям’я Кагарка з в. Навасёлкi i ix дзецi
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Жадаем, каб у Вашым доме былі і шчасце, і спакой. Жадаем маладосці вечнай, ніколі не старэць душой. Хай Бог заўжды аберагае ад зла, хваробы і журбы. Будзьце прыгожым, добрым, шчырым, яшчэ на доўгія гады.
З удзячнасцю дзеці і моладзь са Старадубавой
◊◊◊
Паважаным ксяндзу пробашчу Аляксандру Мятліцкаму і сястры Аляксандры Арэшка з нагоды Імянін жадаем здароўя і шмат Божых ласкаў. Бог сам выбраў Вас, каб Вы служылі Богу і людзям. Няхай Ваша паслуга будзе здзяйсненнем жаданняў Яго сэрца. Няхай Маці Хрыста, Маці святароў і манаскіх сёстраў сваёй мацярынскай любоўю ахоўвае Вас і сцеражэ.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: Божага бласлаўлення, здароўя, радасці, аптымізму, моцнай веры, сілы ў абвяшчэнні Божай праўды і пашырэнні Божага Валадарства на зямлі, а таксама сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень душпастарскай паслугі.
Сем’і Ярашэвіч, Давыдзенкавых і Гарацкевіч з Гродна
◊◊◊
Паважанаму клерыку Паўлу Мазану з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: стойкасці ў пакліканні, сталай апекі Маці Божай і св. Заступніка, дароў Святога Духа, сілы і цярплівасці ў пазнанні Божых ісцін, а таксама шмат радасці на выбранай дарозе жыцця.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Казіміру Мураве і Казіміру Вальчуку з нагоды Імянін перасылаем шчырыя пажаданні: душэўнага супакою, усмешкі на твары, задавальнення ад кожнай перажытай хвіліны, моцнага здароўя, шмат сіл і стойкасці, каб крочыць нялёгкім шляхам святарскай паслугі. Шчодрых Божых ласкаў і няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны і св. Заступніка, дароў Святога Духа, зычлівых і добрых людзей на жыццёвым шляху.
З удзячнасцю былыя парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважанай спадарыні Іне Жых у сувязі са смерцю любімай Мамы Галіны Барташ выказваем свае шчырыя спачуванні. Няхай Бог прыме Яе ў вечнасць, а нашыя словы будуць для Вас падтрымкай.
Ксяндзы з пар. св. Міхала Арханёла ў Смаргоні і салезіяне-супрацоўнікі

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.