ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Што такое сепарацыя?

Задай пытанне

Каталіцкі Касцёл не прыз­нае разводаў. Гэта значыць, што калі сужэнства сапраўднае, згодна з патрабаваннямі ККП, яно не можа быць разлучана. Але, як у свецкай, так і ў касцёльнай тэрміналогіі існуе такое паняцце, як “сепарацыя”. Што ж гэта такое?
    Сепарацыя з’яўляецца разарваннем або ўстры­маннем ад супольнага жыцця абодвух сужэнцаў з далейшым трываннем заключанага імі сужэнства. Інакш кажучы, сепарацыя вызваляе ад абавязкаў супольнага пражывання і выканання сужэнскага абавязку, але сужэнскі саюз надалей захоўваецца.
    Калі і па якіх прычынах можна вызначыць сепарацыю? Гэта рэгулююць каноны 1152-1153 ККП. Калі казаць пра прычыны, то сярод іх можна назваць наступныя: чужаложства, небяспека для жыцця або здароўя душы ці цела ад аднаго з сужэнцаў, невыкананне асноўных сужэнскіх абавязкаў. Хто ў такім выпадку можа ў Касцёле сцвердзіць сепарацыю? Па-першае, дыяцэзіяльны біскуп, па-другое, біскупскі суд, і па-трэцяе, самі сужэнцы, калі для гэтага існуе сур’ёзная прычына.
Калі казаць пра спыненне сепарацыі паводле касцёльнага права, то яно наступае ў трох выпадках: калі нявінны сужэнец прабачыць вінаватаму і зноў прыме яго ў сужэнскую супольнасць; калі спыніцца прычына сепарацыі або скончыцца тэрмін часовай сепарацыі; калі памрэ адзін з сепараваных сужэнцаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.