ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (40)

Прэса

“Ці верыць у шатана?”
1/2013

Рэдакцыя публікуе фрагменты кнігі С. Затвардніцкага “Каталіцкі таварыскі дапаможнік, ці як змагацца з атэістам”. Аўтары заахвочваюць чытача адказаць на пытанне, чаму Касцёл прысвячае так мала ўвагі дэману? Адказ даволі ясны, таму што па сваёй прыродзе Касцёл абвяшчае Добрую Навіну пра Бога, які нас збавіў, а калі ўспамінае пра злога духа, то толькі таму, што адмаўленне яго існаваня ставіла б пад сумненне Збаўленне і падвергла б вернікаў небяспецы. Дык ці трэба верыць у палага анёла – шатана? Бясспрэчна, не так, як вераць у Бога. Тут няма ніякай сіметрыі. “Д’ябал – гэта стварэнне, і ён не з’яўляецца належным прадметам веры. У разуменні Бібліі можна верыць толькі ў Бога, нельга верыць у злога духа”. Аўтары прыгадваюць, што Касцёл не паддаецца шатанскім фокусам і не трапляе ў пастаўленую ім пастку.


“Захоўвайце нядзелю, а нядзеля захавае Вашу сям’ю” 52-53/2012 
   Рэдакцыя часопіса ўжо на першых старонках змяшчае пастарскі ліст епіскапата Польшчы, у якім біскупы заахвочваюць вернікаў святкаваць нядзелю ў сям’і, а ўдзел у нядзельнай Эўхарыстыі абавязвае, як гавораць біскупы, да “канкрэтнага сведчання любові”. Нядзеля – гэта час узмацнення ўзаемнай сувязі і любові, а таксама шанс, каб паклапаціцца пра блізкіх памерлых, молячыся за іх і наведваючы іх магілы. Біскупы даюць адказ на пытанне: “Што зрабіць, каб уратаваць сваё сужэнства і сям’ю?” “Не чакайце, пакуль будзе позна. Паверце, што калі Вы будзеце ў сваёй сям’і святкаваць нядзелю, то такі стыль жыцця дапаможа захаваць Вашу сям’ю ад многіх небяспек і няпэўнасцей”.
   

“Трое, якія з’яўляюцца тысячамі”

Міхал Бандыра
1/2013

      Аўтар расказвае пра польскі феномен. У краіне, дзе яшчэ два гады таму свята Аб’яўлення Пана было звычайным працоўным днём, за вельмі кароткі час удалося стварыць яго амаль масавае святкаванне. У гэтым годзе паклон народжанаму Езусу хоча такім чынам аддаць нават 200 тысяч чалавек. Арганізатары аб’яднанняў не хочуць, каб яны сталі процівагай чамусьці іншаму. Старшыня фонду “Аб’яднанне Трох Каралёў” гаворыць прама: “Аб’яднанне не выступае за нешта ці супраць чагосьці, а ідзе і запрашае кожнага без выключэння наведаць Бэтлеемскую стайню. Бо гэта менавіта там гісторыя кожнага чалавека, як і гісторыя ўсяго чалавецтва, стала зусім іншай Гісторыяй”. Гэтая ідэя яднае. У асноўным, маладыя сем’і з дзецьмі, але таксама і старэйшых ці адзінокіх людзей.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.