ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Час веры

Слова рэдактара

Час веры становіцца для нас часам ласкі на зямлі. Кожны мае сваё вызнанне веры, кожны з нас мае свой час на веру.

   Мы ўжо ўвайшлі ў чарговы каляндарны год. Па традыцыі, на пачатку года мы будуем цудоўныя планы і пералічваем магчымыя спосабы мудрага распараджэння тым часам, які маем перад сабой. Найважнейшым, на жаль, застаецца фінансавы фактар. Часта можна пачуць вядомае ўсім выказванне, што час – гэта грошы. Мы неаднаразова сцвярджалі, што дарэмна страцілі час, робячы нешта непатрэбнае, і не хочучы паўтаралі сабе: “шкада часу”.
    Для хрысціяніна час – гэта магчымасць сустрэчы з Богам. А таму, прыходзячы да ясляў, мы можам ахвяраваць свой час Богу, распачаць духоўную вандроўку, у якой мы прысвецім свой час не толькі сваім блізкім і сваім абавязкам, бо мы не можам выключыць сябе са штодзённага жыцця, але перш за ўсё Богу. Як гэта адбываецца? Адыходзячы ад Божай стайні, мы запрошаны на перажыццё асобных таямніц і праўды веры, напрыклад, сустракаючыся з трыма каралямі ці чуючы словы “Я цябе хрышчу...” Мы знаходзімся з Хрыстом над Ярданам, затым, ідучы з Ім у святыню на свята Ахвяравання Пана, і так ажно да Уваскрасення.
І менавіта такім з’яўляецца наш час, такое можа быць наша жыццё. Бясспрэчна, ніхто не будзе мець на вуснах словы тыпу: “я згубіў час, які прысвяціў для Бога”, або “мне шкада гэтага часу”. А калі такая спакуса перамагае нас, тады мы губляем не час, а сябе, сваё жыццё, вобраз Божы. Жыццё – гэта час веры, яно не можа быць часам сумненняў і страт.
    Час веры становіцца для нас часам ласкі на зямлі. Кожны мае сваё вызнанне веры, кожны з нас мае свой час на веру. Найбольшым прыкладам з’яўляецца сам Езус, які падчас спакушэння на гары гаворыць, што толькі Бог з’яўляецца Панам і толькі Яму трэба служыць. Безумоўна, Год веры для многіх з нас будзе часам ачышчэння сваёй веры ад усяго, што яе паслабляе. Адчыняючы дзверы Хрысту, мы дазваляем Яму дзейнічаць у нас, мы аддаём сябе Яму назаўсёды. Можна ўжыць параўнанне з ноччу. Вера як зорная ноч. Можа, ноччу мы бачым менш выразна, але нашмат лепш. Мы бачым зоркі, якія аддалены ад нас на тысячы кіламетраў. Мы бачым, які вялікі Сусвет, адчуваючы Божую дапамогу. Менавіта гэтая ноч веры дазваляе нам паглядзець значна далей, мы не застаёмся сваімі вачамі веры толькі каля ясляў, а глядзім далей, наперад, на Хрыстовы крыж, маючы перад вачыма вялікую перспектыву вечнасці.
    Кожны з нас адказны за сваю веру. Даючы сваім жыццём сведчанне веры, мы дзелімся гэтым скарбам і са сваімі блізкімі. Мы ў чарговы раз можам усвядоміць, як трэба размеркаваць гэты час – час нашага жыцця. Затым мы разумеем, што Бог не патрабуе нашага часу, гэта той Божы дар, дзякуючы якому мы патрабуем Бога. Калі хтосьці з Вас бачыў чалавека патрабуючага Бога, то заўважыў яго згубленыя вочы і параненае сэрца. Такія вочы пустыя, таму што сэрца згубіла Божы вобраз.
    Давайце паспрабуем у чарговы раз задумацца над сваім рэлігійным жыццём. Давайце падумаем, ці хапае нам часу на Бога, ці гэты час, а з ім і наша жыццё, напоўнены Божай ласкай наколькі гэта магчыма. Нам неабходны Бог, неабходна трохі часу для Яго. І не трэба ехаць у краіну, дзе стрэлка гадзінніка паказвае ранейшы час, трэба толькі спакойна сесці і ўпарадкаваць свой час, сваё жыццё.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.