ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

2 снежня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму айцу Вальдэмару Слоце з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, радасці, нязгаснай надзеі і шмат сіл. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца і абараняе ад злога, а Святы Дух напаўняе ўсімі ласкамі. Шчасці Божа.
Сябры з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне

◊◊◊
Паважанаму касяндзу пробашчу Андрэю Бураку з нагоды Імянін жадаем, каб жыццё было напоўнена толькі добрымі падзеямі, а абраны шлях служэння Богу і людзям стаў шырокай дарогай, на якой дзякуючы апецы Маці Божай заўсёды пануе моцны дух міласэрнасці і любові. Дзякуем за шчырыя і сардэчныя словы падчас св. Імшы.
Ружанцовае кола МБ Тракельскай у Юрацішках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, радасці, святла Святога Духа, сталай апекі Панны Марыі і шмат сіл для вырашэння цяжкасцей. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю.
З павагай парафіяне і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Імянін жадаем шматлікіх Божых ласкаў, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай агеньчык Святога Духа, што ззяе ў Вашым сэрцы, ніколі не слабне і дапамагае знайсці Бога і адказы на жыццёвыя пытанні ўсё большай колькасці людзей, а промні бязмежнай Божай любові і міласэрнасці асвячаюць кожны наступны дзень жыцця.
Парафіяне касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Рандзілаўшчыне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат радасці, супакою, здзяйснення запаветных мар і высакародных намераў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця.
Парафіяне з в. Караліно і Дабравольшчына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя і душэўнага супакою. Няхай усемагутны Бог, які ўказаў Вам жыццёвы шлях, узнагародзіць Вас за шчырую малітву, мудрыя казанні і прыклад пабожнасці. Няхай усмешка дабрыні ніколі не гасне на Вашым твары. Мы ўдзячныя Богу за Вас, а Вашым Бацькам – за Сына Святара.
Вернікі з пар. Луконіца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня св. Заступніка складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы паверылі, бласлаўляе Вас у цяжкай і адказнай святарскай паслузе, а Марыя, Маці святароў, і св. Заступнік няхай ахінаюць сваёй апекай заўсёды і ўсюды.
З малітвай і павагай III Ордэн св. Францішка з Вялікіх Эйсмантаў і Ружанцовае кола Марыі з Вялікіх Ядкевіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін жадаем душэўнага супакою і шмат радасці кожны дзень. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе Вас да свайго сэрца. Няхай Ваша праца прыносіць шчодры плён і яднае людзей у адну Хрыстову аўчарню. Да пажаданняў далучаем нашу малітву.
Парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мiкалаю Цiхановiчу з нагоды Імянiн ад усяго сэрца жадаем аптымiзму, поспехаў у душпастарскай i выкладчыцкай працы, здзяйснення ўсiх мар i намераў. Няхай Бог адорыць Вас здароўем, моцай, радасцю, а Мацi Божая i св. Мiкалай апекуюцца Вамi.
Душпастарства службы здароўя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевiчу з нагоды Імянiн ад усяго сэрца жадаем Божых ласкаў, моцы Святога Духа, апекi Найсвяцейшай Панны Марыi i св. Заступнiка, а таксама моцнага здароўя, радасцi, душэўнага супакою і добразычлiвых людзей побач.
Душпастарства службы здароўя
◊◊◊
Усім вернікам парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах на чале з кс. пробашчам Янам Пузынам, а таксама сп. Бернардзе Матвейчык з пар. Поразава ад усяго сэрца дзякуем за ахвяры, складзеныя на карысць нашай газеты.
Працаўнікі “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай Няспыннай Дапамогі і св. Заступніка. Няхай кожны перажыты дзень прыносіць сілу і радасць для выканання душпастарскай працы. Дзякуем за навуку, якую Вы так шчыра абвяшчаеце пры святым алтары.
Салезіяне са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Андрэю Роўбе з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, бясконцай радасці з плёну сваёй працы, добразычлівых людзей на жыццёвым шляху, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны бязмежнай любоўю Бога.
Парафіяльны камітэт з Вавёркі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, шчасця, цярплівасці, супакою ў сэрцы і бласлаўлення Маці Божай. Няхай кожны перажыты дзень прыносіць сілы і радасць у выкананні працы пры алтары.
Парафіяне з в. Масаляны
◊◊◊
Паважанаму айцу Андрэю Ядкоўскаму ў Дзень імянін ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, радасці, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Дзякуем за Ваша вялікае і міласэрнае сэрца.
Парафіяне касцёла Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевічу ў Дзень імянін жадаем моцнага здароўя, поспехаў, шчодрых Божых ласкаў і апекі Маці Божай, а таксама зычлівых і сумленных людзей навокал. Няхай гэты радасны Дзень імянін назаўсёды адсуне Вашыя перажыванні ў цень, і няхай Вам усміхаецца сусвет бляскам шчасця і доўгіх гадоў.
З хрысціянскім прывітаннем і павагай кіраўніцтва СПБ у Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат здароўя, радасці, святла Святога Духа і сталай апекі Панны Марыі. Няхай кожны дзень поўніцца Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён.
Вернікі з в. Старая Весь
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай супакой і радасць заўсёды выпраменьваюцца з Вашага сэрца, а святарскае служэнне прыносіць цудоўны плён.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Дзярэчына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Імянін перасылаем цудоўны букет пажаданняў: здароўя, радасці, ўсмешкі, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і Анёла-ахоўніка. Няхай міласэрны Бог вядзе Вас прыгожай дарогай, якой з’яўляецца святарства, і дазваляе цешыцца яго шчодрымі дарамі.
Парафіяльная рада з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Івану Огару ў сувязі са смерцю любімай Бабулі перасылаем словы шчырага спачування і жалю, спалучаныя з малітвай.
Салезіяне са Смаргоні

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.