ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

II нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
У пятнаццаты год панавання Тыберыя цэзара, калі Понцій Пілат панаваў у Юдэі, а Ірад быў тэтрархам у Галілеі, Філіп, брат ягоны – тэтрархам у Ітурыі і Траханідскім краі, а Лізанія – тэтрархам у Абіленах; пры першасвятарах Анне і Каяфе, было скіравана слова Божае да Яна, сына Захарыі, у пустыні. I ён абходзіў усе ваколіцы Ярдана і прапаведаваў хрост пакаяння для адпушчэння грахоў, як напісана ў кнізе прамоў пророка Ісаі: “Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму! Кожная даліна ўзвысіцца, кожная гара і пагорак панізяцца, і выбоістыя дарогі стануць раўнінай, і ланцугі гор – далінаю. I ўбачыць кожнае цела Божае збаўленне”.

Лк 21, 25-28. 34-36


Хоць векавая, але заўсёды навіна і заўсёды добрая
   Яшчэ раз Касцёл вуснамі прарокаў нагадвае пра надыходзячую поўню часу. Падзеі дзвюхтысячагадовай даўнасці – гэта не толькі прыгожае павучальнае апавяданне, каб мы былі лепшымі. Св. Лука надаў апісваемай гісторыі канкрэтныя межы ў часе і прасторы. У нас не можа ўзнікаць сумненняў аб аўтэнтычнасці згадваемых постацей: цэзара Тыберыя, пракуратара Понція Пілата, цара Ірада ці першасвятароў Анны і Каяфы. Выразнай постаццю быў Ян Хрысціцель ці нават згадваемы ім прарок Ісая. Сапраўднымі былі людзі, якія яго слухалі, і канкрэтнымі былі грахі, з якіх яны спрабавалі паўстаць, каб падрыхтаваць дарогу Пану. Не ўдасца праігнараваць евангельскае сведчанне: прыход Езуса на зямлю, Яго жыццё і вучэнне так глыбока працялі гісторыю, што немагчыма аддзяліць адно ад другога.
    Сёння Божае слова накіравана да нас. Да людзей з цела і крыві, якія змагаюцца з актуальнымі праблемамі, грахамі. Калі пагоркі і даліны і ў наш час будуць зраўняныя, то і нам удасца не толькі ўбачыць, але і заслужыць Божае збаўленне. Надзейнасць гэтага запавету пацвярджае мінулае і... вечнасць.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.