ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

Вучыцца веры можна толькі ў Касцёле

Слова рэдактара

Ёсць толькі адно месца ў свеце, дзе чалавек можа ўбачыць усё: простае людское слова, слёзы пакутуючых, усмешку шчаслівых, смех дзяцей і надзею маладога пакалення.

   Год веры з’яўляецца падзеяй, якая мабілізуе нас да глыбейшага перажывання сустрэч з Богам і большай задумы над сваім рэлігійным жыццём. Усё гэта можна перажыць у духу малітвы і супакою толькі ў Касцёле. Касцёл становіцца для нас акном у будучыню, аб якой мы марым з пункту гледжання веруючага чалавека. Будучыня, у якой Бог займае найважнейшае месца, у якой я бачу ўвесь сэнс майго зямнога жыцця, якое, можа, я не заўсёды магу зразумець ці растлумачыць пэўныя моманты. Немагчыма дасягнуць пэўных мэт, калі чалавек не знойдзе сабе месца ў Касцёле, месца пры Богу. Гэта менавіта таму Хрыстос пакідае ў Касцёле сакраманты як лекі для кожнага з нас.
    Быць католікам у Беларусі, значыць любіць свой касцёл, які перажывае 200 гадоў, як, напрыклад, касцёл у Забалаці, або які толькі цяпер ствараецца, як, напрыклад, новая парафіяльная супольнасць у Смаргоні. Аказваючы найвышэйшую пашану Касцёлу, мы становімся велікадушнымі таксама ў даванні пашаны Богу. Прыкладам з’яўляецца тая жанчына, якая ў доме Шымона ў Бэтаніі намасціла Езуса каштоўным алеем. Любоў да Касцёла пашырае нашыя жыццёвыя гарызонты, пакідаючы збоку ўсё тое, што нас спакушае да зла і граху.
Касцёл з’яўляецца валадарствам Хрыста на зямлі, у якім не павінен адчувацца недахоп святых, шчаслівых людзей. Штодзённа ў сваім жыцці мы можам узрастаць да Бога, да неба, трэба толькі выкарыстаць гэты час нашай веры. Мы павінны служыць Касцёлу, а не выкарыстоўваць яго для асабістых мэт. Касцёл становіцца для кожнага з нас брамамі веры, уваходзячы ў якія, мы застаёмся там на ўсё жыццё. Толькі ў Касцёле мы адчуваем сваю чалавечую годнасць, праўду, любоў і справядлівасць. Праз сваю паслугу Касцёлу мы можам пераймаць Езуса. Пастава католіка павінна заўсёды выражацца ў абароне Касцёла, любячы яго моцна, нават коштам гонару і жыцця.
    Назіраючы за людзьмі падчас малітвы і глыбока перажываючы асабістую сустрэчу з Богам, я зразумеў, што ёсць толькі адно месца ў свеце, дзе чалавек можа ўбачыць усё: простае людское слова, слёзы пакутуючых, усмешку шчаслівых, смех дзяцей і надзею маладога пакалення. У Касцёле мы ўсе адчуваем сябе добра, як дома. У “Вызнанні веры” з вялікім узрушэннем у сэрцы мы гаворым: “Веру ў адзіны святы каталіцкі і апостальскі Касцёл...” Мае сённяшнія разва­жанні – гэта не ідэалістычная аповесць, не вялікі заклік, гэта рэчаіснасць, якую ўсім дае Езус, які кліча нас у Божы дом, у Касцёл, дзе мы можам навучыцца веры. Якая ж гэта радасць – магчы сказаць, што я люблю Святы Касцёл.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.