ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (36)

Прэса

“І жыццё, і смерць з’яўляюцца дарам”
Мілена Кіндзюк
   44/2012

Аўтар у размове з мамай бл. кс. Юрыя Папялушкі разам засяроджваюцца над дарам Пана Бога – жыццём, а таксама над тым, як жыццё на зямлі звязана з вечным жыццём. “Бог найлепш ведае, калі каго забраць”, – кажа 92-гадовая маці бл. кс. Юрыя. Спадарыня Мар’яна Папялушка ўспамінае аб розных трагедыях свайго жыцця, якіх было дастаткова, але яна ўпэўнена ў тым, што “трэба кожны дзень жыць такім жыццём, якое дае Пан Бог. Калі не прымаць жыццё такое, якое маеш, нельга знайсці супакою”. Ва ўспамінах маці святара варта звярнуць увагу на вельмі простыя, але з вялікай сілай веры сказаныя думкі. Напрыклад, гаворачы пра забойцаў свайго сына, яна спакойна паўтарае: “Я малюся за тое, каб яны навярнуліся”, а на тэму вечнага жыцця кажа: “Адно жыццё заканчваецца, пачынаецца другое. Так павінна быць. І так добра.
І тут няма месца для сумненняў”. Аўтар разам са спадарыняй Мар’янай успамінаюць цяжкія хвіліны смерці кс. Юрыя, калі трэба было спраўляцца з новымі заданнямі. Апазнанне яго цела, падрыхтоўка адзення ў труну і далучэнне да арганізацыі пахавання. Яна тады думала, ці справіцца з гэтым? Тым больш, што муж не мог дапамагчы, ён увесь час быў нібы ашаломлены, пагружаны ў трагічны сон. Жыццё прыгнятала як ніколі, але з большай малітвай яна ішла наперад.


“Як сёння абараняць веру?”
   Кс. Тамаш Яклевіч  
   27.09.2012

   Аўтар артыкула задае чытачам пытанне, на якое варта пашукаць адказ. Святар робіць выснову, што нам сёння неабходна новая апалогія каталіцкай веры, г.зн. спакойная, пераканаўчая абарона веры перад сучаснымі абвінавачваннямі. На думку аўтара, гэта менавіта тое, чаго мы сёння патрабуем на душпастарскім фронце. Кс. Тамаш прыгадвае таксама Першае пасланне св. Пятра, у якім чытаем: “Будзьце заўсёды гатовыя абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас” (3, 15). Аўтар дадае, што гэта трэба рабіць “лагодна, з бояззю Божай і добрым сумленнем” (3, 16). Гэта класічны біблійны тэкст, які звяртае ўвагу на тое, што вера патрабуе абароны і абгрунтавання, асабліва тады, калі яна ставіцца пад сумненне.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.