ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Што шукае пілігрым?

Лісты чытачоў

“Мои мечты и чувства в сотый раз Идут к тебе дорогой пилигримов”.
    В. Шекспир
Што шукае пілігрым? Здаецца, такое простае пытанне, але няпроста даць адказ...
    “Што”. Калі мы сапраўды нешта згубілі, мы прыкладаем намаганні, каб знайсці гэта. Часам вельмі цярпліва, часам са слязамі і ў роспачы, але мы стараемся знайсці нешта каштоўнае – маленькі ці вялікі, але сапраўдны скарб. Ці станем мы шукаць штосьці непатрэбнае? Зразумела, што не. І гэта так натуральна, калі мы бачым чалавека ў пошуку, мы адразу пытаемся: “Што ты згубіў? Табе дапамагчы?”
    “Шукаць”. Гэты дзеяслоў сапраўды азначае дзеянне, бо немагчыма шукаць, стоячы на месцы альбо ў бяздзеянні. Пошук мае пачатак і мае пэўнае заканчэнне. Пошук займае час. Ці трэба адкладаць свае справы, пакідаць кола свайго камфорта? “Quod satis est, cui contingit, nil amplius optet”. – “У кожнага ёсць дастаткова, не трэба шукаць, жадаць большага”. Але ж мы шукаем.
“Пілігрым”. Розныя мовы свету даюць розныя тлумачэнні і азначэнні гэтаму слову – чужаземец, невядомы, прышэлец, незнаёмец, вандроўнік. Навошта быць пілігрымам, калі можна быць сучасным падарожнікам, з камфортам вандраваць па свеце (па-сапраўднаму ці на канапе з пультам у руках)?..
    І наша галоўнае пытанне можа мець зусім іншы сэнс, калі дадаць да яго толькі два словы – ДУША і ВЕРА. Што з верай шукае душа пілігрыма? Толькі вера напраўляе нашу душу ў пілігрымку, а душа павінна захапіць з сабой і цела, бо тут, на зямлі, яны жывуць разам. Гэтае падарожжа проста неабходна для душы, гэта яе адпачынак і праца адначасова. І ў пошуку Пана Бога ды Найсвяцейшай Маці Марыі, і ў новым пошуку сябе, тут, на гэтай зямлі, на асабістым шляху кожнага да святасці. Магчыма, што хтосьці толькі ў святых месцах перажывае навяртанне, але я асабіста знайшла зусім іншы сэнс у пілігрымаванні.
    Амаль тры гады я з дзецьмі жыву ў Гродне. Наш пераезд з Мінска нікому не быў зразумелы, але цяпер я адчуваю, што гэта і было сапраўднае пакліканне, за якое я вельмі ўдзячна Пану Богу.
    Мінуў год з часу майго навяртання. Шмат цудоўных падзей мы з дзецьмі перажылі за гэты час. Сярод іх, зразумела, пілігрымкі. Гэта нешта асабліва запамінальнае, час новых адкрыццяў. Я пілігрымавала ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі, разам з дзецьмі былі ў Капцёўцы і Гудагаі, каб дзякаваць і шанаваць Маці Божую ў цудоўных абразах. Памятаю, што я вельмі рыхтавалася да першай аўтобуснай пілігрымкі ў Чанстахову. Калісьці мой дзед, вярнуўшыся са службы ў Войску Польскім, прывёз цудоўны абраз Маці Божай Чанстахоўскай. Усё маё дзяцінства прайшло, як цяпер зразумела, пад апекай Найсвяцейшай Маці. Мне вельмі хацелася падзякаваць за гэта. Але... гэтая пілігрымка для мяне не адбылася. Я была вельмі засмучана, але ж дзякавала Богу за тое, што пашпарт знайшоўся (хоць і без візы). У той час, як група паехала, я была на суботняй св. Імшы, падчас якой мы ўсе дзякуем і асаблівым чынам ушаноўваем Маці Божую Кангрэгацкую, цудатворны абраз якой знаходзіцца ў катэдральнай базіліцы ў Гродне. Пачуўшы аповед для першакамунійных дзетак, у якім ксёндз пробашч Ян Кучынскі распавёў ім пра гісторыю гэтага абраза і цуды, звязаныя з ім, я зразумела, што цуды адбываюцца і тут, побач з намі, не трэба шукаць іх далёка. Толькі пазнаўшы шчасце там, дзе мы жывём, мы адкрыем яго нанова ў новых пілігрымках.
    Такі мой асабісты адказ на тое, што шукае пілігрым. Таксама не магу не падзяліцца і самым прыгожым вершам Іосіфа Бродскага пра пілігрымаў. Няхай кожны пілігрым знойдзе адказы ў сваім зямным жыцці – галоўнай пілігрымцы да дому Айца Нябеснага.
 
    Мимо ристалищ, капищ,
    мимо храмов и баров,
    мимо шикарных кладбищ,
    мимо больших базаров,
    мира и горя мимо,
    мимо Мекки и Рима,
    синим солнцем палимы,
    идут по земле пилигримы.
    Увечны они, горбаты,
    голодны, полуодеты,
    глаза их полны заката,
    сердца их полны рассвета.
    За ними поют пустыни,
    вспыхивают зарницы,
    звезды горят над ними,
    и хрипло кричат им птицы:
    что мир останется прежним,
    да, останется прежним,
    ослепительно снежным,
    и сомнительно нежным,
    мир останется лживым,
    мир останется вечным,
    может быть, постижимым,
    но все-таки бесконечным.
    И, значит, не будет толка
    от веры в себя да в Бога.
    ...И, значит, остались только
    иллюзия и дорога.
    И быть над землей закатам,
    и быть над землей рассветам.
    Удобрить ее солдатам.
    Одобрить ее поэтам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.