ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (33)

Прэса

“Мера ўласнасці”
    Кс. праф. Юзаф Наумовіч
   Размаўляла Ганна Сасноўская
9/2012
У гэтым інтэрв’ю з кс. праф. Юзафам Наумовічам аўтарка Ганна Сасноўская закранае тэмы багацця і веры, убогасці і ўласнасці.
    Сп. Ганна прыгадвае словы Езуса, які кажа, што лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Божае Валадарства. Кс. праф. Юзаф Наумовіч тлумачыць, што зыходзячы з кантэксту ўсёй Бібліі, Езус у дадзеным выпадку мае на ўвазе не чалавека багатага ўвогуле, а “багача” ў негатыўным сэнсе. Таго чалавека, якому багацце засланяе ўсё і ўсіх і які забывае, што атрымаў даброты ад Бога. Святар нагадвае, што ўласнасць сама па сабе не з’яўляецца чымсьці кепскім. Кепскім можа быць стаўленне чалавека да матэрыяльных даброт. Нідзе ў Бібліі Езус не асуджае ўласнасць, не ўхваляе беднасць. Чалавек, які штосьці мае, – даводзіць кс. праф. Юзаф, можа сам чымсьці падзяліцца, мае што даць бліжняму, што будзе праявай любові. Аднак, часта здараецца так, што матэрыяльныя даброты засланяюць чалавеку Бога і бліжняга, чалавек робіцца закладнікам уласнасці. Ад гэтага засцерагае Езус.
Журналістка цікавіцца, чым добраахвотная ўбогасць адрозніваецца ад беднасці. “Сама ўбогасць і бедната не з’яўляюцца чымсьці годным пахвалы. Каштоўнасцю з’яўляецца адна толькі ўбогасць добраахвотная, прынятая дзеля вышэйшых мэт. Гэта адмова ад уласнасці для таго, каб спрасціць і ўпарадкаваць сваё жыццё, надаць яму вышэйшую вартасць”, – кажа кс. праф. Юзаф Наумовіч.
    На пытанне, што характэрна для чалавека, убогага духам, святар адказвае наступным чынам: “Убогі духам – гэта чалавек, вольны ад клопатаў гэтага свету, які даверыўся Богу”. Кс. Юзаф падкрэслівае, што мы ўсе пакліканы быць убогімі ў духу, а не толькі тыя, хто добраахвотна абраў убогасць. Убогім духам можа быць і багаты чалавек, калі ён шчыра працуе на хвалу Бога і хоча не толькі забяспечыць сабе добрае жыццё, але таксама дапамагчы іншым.




“Каталіцкая школа мае будучыню”
   Кс. Кшыштаф Міхальчак, Малгажата Шэўчык  
   37/2012

У размове з кард. Зянонам Грахалеўскім, прэфектам Кангрэгацыі па справах каталіцкага выхавання, аўтары закранаюць тэму каталіцкай школы – чым гэтая сістэма адукацыі адрозніваецца ад іншых, якая роля рэлігіі ў такіх школах, ці карыстаюцца каталіцкія школы папулярнасцю, якая роля каталіцкай школы ў агульнай сістэме адукацыі і інш.
    Сярод розных пытанняў журналісты цікавяцца ў Яго Эмінэнцыі, як жа сёння выхоўваць маладых людзей:
    “Сёння мы сутыкаемся з моцнай тэндэнцыяй у навучальных установах, каб маладога чалавека як мага хутчэй падрыхтаваць да выканання прафесійных абавязкаў, – кажа кардынал Грахалеўскі. – На жаль, такім чынам распаўсюджваецца мадэль чалавека робата. З прычыны таго, што прафесійная праца сёння патрабуе значных здольнасцей і кваліфікацыі, вучня ці студэнта забяспечваюць толькі ведамі, каб ён мог паспяхова выконваць свае прафесійныя абавязкі. Аб іншых элементах інтэгральнага выхавання перастаюць клапаціцца. Не кажучы ўжо пра чалавечы і духоўны аспекты, навучальныя ўстановы павінны прынамсі дбаць пра навучанне маладога чалавека самастойнаму мысленню, фармуляванню ўласнага меркавання, каб ён бяздумна не падпарадкоўваўся дэмагагічным слоганам і ідэалогіям, каб не прымаў навязаных яму зверху поглядаў. Яны павінны вучыць пэўнай культуры мыслення і паводзін. Чалавек павінен быць думаючай і рэфлектыўнай асобай, а не механічным робатам, які выконвае сваю працу. Толькі тады ён будзе ўмець змясціць сваю працу і сваю дзейнасць у перспектыве праўды, плённай супрацы і сапраўднага прагрэсу”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.