ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (33)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2009 год
  21 лютага  - У будынку ВДС у Гродне адбылася прэзентацыя першага перакладу дакументаў II Ватыканскага Сабору на беларускую мову.
       14 сакавіка  - У парафіяльным касцёле ў Ашмянах адбылася ўрачыстасць прывітання рэліквій бл. кс. Міхала Сапоцькі.
   19 сакавіка  -  У Забалаці падчас капання траншэі пад фундамент кацельні мясцовага шпіталя былі знойдзены 4 старыя званы.
24 сакавіка  -  У парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне адбылося прывітанне рэліквій бл. кс. Міхала Сапоцькі.
   25 сакавіка  -  У Сапоцкіне ва ўзросце 90 гадоў адышоў па вечную ўзнагароду да Пана кс. канонік Уладыслаў Мяшчанскі.
   4 красавіка  -  Упершыню на вуліцах Гродна адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях.
   19 красавіка  -  “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі адзначаў 15-годдзе сваёй дзейнасці.
   25 – 26 красавіка  -  У рамках усеагульнага Года св. Паўла, які адзначаўся ў Касцёле, у ВДС у Гродне прайшоў міжнародны навуковы сімпозіум пад назвай “Жыццё і дзейнасць св. апостала Паўла”.
   8 – 10 мая  -  У Іўі адбыліся чарговыя Дыяцэзіяльныя дні моладзі пад дэвізам “Бог ёсць Жыццё”.
   10 мая  -  У Квасоўцы адбылося ўрачыстае ўвядзенне рэліквій бл. Цэліны Бажэнцкай.
   16 мая  -  У парафіяльным касцёле ў Лідзе ў мікрараёне Індустрыяльны кс. бп Аляксандр удзяліў святарскія пасвячэнні дк. Віталію Слуцэ.
   18 мая  -  Кляштар францішканаў у Гальшанах, які да таго часу належаў Народнаму музею РБ, быў вернуты каталіцкаму Касцёлу.
   3 чэрвеня  -  Кс. прэлат Вітольд Лазавіцкі ў Сапоцкіне адзначаў 25-годдзе святарскіх пасвячэнняў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.