ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

З Адэльска ў Гродна

З жыцця Касцёла

кс. Валерый БыкоўскіДухоўная семінарыя з’яўляецца сэрцам кожнай дыяцэзіі. Ужо на працягу 20-ці гадоў дзякуючы намаганням кс. б-па Аляксандра і ксяндзоў прафесараў на чале з кс. рэктарам сэрца нашай дыяцэзіі пульсуе ў Хрыстовым рытме.
    Аб духоўнасці, маладым пакаленні святароў і не толькі аб гэтым з новым духоўным айцом Гродзенскай ВДС кс. Валерыем Быкоўскім размаўляў кс. Павел Салабуда.
Кс. Валерый, можна сказаць, што гэта Ваша вяртанне ў семінарыю. Пасля навучання ў Люблінскім каталіцкім універсітэце, Вы як выкладчык біблійнай тэалогіі некаторы час працавалі і жылі ў семінарыі. З якімі пачуццямі Вы вяртаецеся ў Alma Mater?
    Вяртанне ў семінарыю заўсёды з’яўляецца для мяне своеасаблівым зваротам да крыніцы майго асабістага паклікання і святарскай фар­мацыі. Я не ўтойваю, што маю своеасаблівы страх, паколькі я буду выконваць вельмі адказную функцыю духоўнага айца ў нашай семінарыі.
 
   На працягу 5-ці гадоў Вы былі пробашчам у Адэльску. З якімі цяжкасцямі Вы сустрэліся і, таксама, якія радасці перажылі і адчулі?
    Перыяд маёй паслугі ў Адэльску быў вельмі цікавы і шчодры на рознага тыпу душпастарскія і культурныя акцыі не толькі для мяне як для душпастара, але і для маіх парафіян і гасцей, якія ахвотна да нас прыязджалі. Вы сам з’яўляецеся выха­ванцам семінарыі ў Гродне. Цяпер Вы вяртаецеся ў яе ўжо як выхавацель. Які сёння малады чалавек, які рыхтуецца да святарства?
    Малады чалавек, хіба што ў кожны перыяд гісторыі чалавецтва, – гэта чалавек, які шукае праўду і ўзоры для пераймання і аўтарытэту. Я лічу, што клерыкі чакаюць ад нас, святароў, даставернасці гэтых узораў, і тады яны стануць больш прывабнымі.

    Якая задача паслугі духоўнага айца ў семінарыі?
    Задача духоўнага айца – спадарожнічаць кандыдатам да святарства ў раскрыцці іх паклікання і адначасова ў падрыхтоўцы будучых святароў да ажыццяўлення іх святарскай паслугі.

    На што Вы як духоўны айцец будзеце асабліва звяртаць увагу ў выхаванні будучых ксяндзоў?
    Мне здаецца, што адным з важных момантаў выхавання з’яўляецца адказнасць, якую кожны святар нясе перад Богам і людзьмі. Тады праз яго паслугу вобраз Бога для людзей будзе станавіцца ўсё больш выразным. Вялікі дзякуй за размову. Жадаю Вам шмат Божых ласкаў у вядзенні клерыкаў, ды і не толькі, да Бога.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.