ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

ХІV нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну. А за Ім ішлі Ягоныя вучні. Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сінагозе. Многія, хто слухаў, здзіўляліся і казалі: “Адкуль у Яго гэта, і што гэта за мудрасць, якая дадзена Яму, і як такія цуды чыняцца Ягонымі рукамі? Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, брат Якуба, Юзафа, Юды і Сымона? Ці ж не тут сярод нас Ягоныя сёстры?” I сумняваліся ў Ім.
    А Езус казаў ім: “Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй, у родных і ў доме сваім”.
    Таму не мог там учыніць ніякага цуду, толькі на некалькі хворых усклаў рукі і аздаравіў іх. I дзівіўся іхняму бязвер’ю. I хадзіў па навакольных вёсках, і вучыў.

Мк 6, 1-6


Езус занадта блізкі?
   Хоча хтосьці ці не, хрысціянства ёсць і надоўга застанецца інтэгральнай часткай нашага жыцця. Наша культура, спосаб мыслення, наша мова, тое, як мы бачым і ацэньваем іншага чалавека – уся наша сістэма каштоўнасцей, усё гэта мае свае глыбокія карані ў Евангеллі. Гэты факт, магчыма, не поўнасцю ўсведамляецца, але ніхто не запярэчыць гэтаму. Нават калі б гэтая сувязь з Евангеллем у канкрэтных дзеяннях чалавека была недасканалай ці ў значнай ступені скажонай.
    Праз гэтае “прыжыванне” хрысціянства ў нашым свеце мы прызвычаіліся і да Езуса. Ці ж няма касцёла ў кожнай большай мясцовасці? Ці важныя моманты і падзеі ў нашым жыцці мы не звязваем з верай? Ці не лічым хрысціянства “нашай” уласнасцю? Падобны характар мелі пытанні жыхароў Назарэта. Для іх асоба Езуса не пераходзіла межаў штодзённасці. І ў часы, апісаныя ў Евангеллях, і сёння Пан Езус “мае праблемы” з тым, каб магчы прысутнічаць са сваёй аздараўляльнай моцай. На шчасце, і сёння ёсць выпадкі Яго незвычайных умяшанняў, бо камусьці на самай справе адкрыліся вочы. Так хаця б некаторыя адчуюць паспяховасць Яго прысутнасці...

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.