ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Вожык са шкарпэткі

Хвіліна творчасці

Пастаўце на сваім падаконніку смешных травяных вожыкаў, якія створаць атмасферу вясны ў кватэры.
    Вам спатрэбяцца: непатрэбная шкарпэтка, грунт, насенне, некалькі гузікаў, тоўстая нітка ці гумка, нажніцы, кравецкія шпількі.
 
Як зрабіць?
    1. Насыпце ў шкарпэтку невялікую колькасць чыстага грунту, каб атрымалася аб’ёмная мыска вожыка, без “калючак”-травінак. Астатні грунт змяшайце з насеннем і запоўніце ім другую частку шкарпэткі.
2. Завяжыце шкарпэтку тоўстай ніткай ці гумкай. Зрэжце лішняе нажніцамі.
    3. Пастаўце “вожыка” на талерку, схаваўшы завязаную частку ўніз.
    4. Сфармуйце рукамі тулава, злёгку выцягнуўшы мыску.
    5. Наліце ў талерку вады.
    6. З дапамогай кравецкіх шпілек замацуйце на мысцы вочы і нос з гузікаў.
    7. Пастаўце “вожыка” ў цёплае светлае месца прарастаць. Не забывайце паліваць.
    8. Калі насенне прарасце, паварочвайце “вожыка” рознымі бакамі да святла, каб трава расла раўнамерна.
    9. Вожык са шкарпэткі гатовы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.