ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Букет цукерак

Хвіліна творчасці

Калі мы збіраемся зрабіць каму-небудзь падарунак, мы хочам, каб ён быў арыгінальным і асаблівым. У наш час здзівіць арыгінальным падарункам становіцца ўсё цяжэй і цяжэй, але, калі з фантазіяй падысці да выбару падарунка, то могуць атрымацца сапраўды цікавыя рэчы. Напрыклад, букет кветак – гэта ўжо не так нова, як букет цукерак. Прапануем Вам навучыцца самастойна складаць прыгожыя букеты цукерак. Гэта не толькі арыгінальны падарунак, але і салодкі пачастунак.
Нам спатрэбяцца: вазачка (шклянка, збанок), цукеркі, каляровая гафрыраваная папера, цэлафан для аздаблення, кавалак пенапласту, драўляныя шпажкі, дэкаратыўная стужка, клей або скотч, нажніцы.

Як зрабіць?
    1. Вазьміце вазачку любога колеру. Пажадана, каб яна гарманічна спалучалася з каляровай гамай вашага матэрыялу (цукеркамі і дэкаратыўнай плёнкай).
    2. Абгарніце пенапласт у цэлафан і ўстаўце ў вазу.
    3. Задэкаруйце яго гафрыраванай паперай.
    4. Зрабіце кветкі з цукерак:
    а) Вазьміце драўляную шпажку, цукеркі, клей або скотч, нажніцы.
    б) Прымацуйце цукерку да канца шпажкі. Затым абгарніце шпажку гафрыраванай паперай зялёнага колеру і замацуйце знізу клеем ці скотчам. Зрабіце дзевяць такіх кветак. Некаторыя з іх могуць быць іншага памеру.
    5. Абгарніце кожную кветку ў дэкаратыўную плёнку. Для гэтага:
    а) Адрэжце плёнку памерам прыкладна 15х15 см.
    б) Складзіце квадрат у чатыры разы і прарэжце маленькую дзірачку на вяршыні квадрата.
    в) Наніжыце квадрат з дэкаратыўнай плёнкі на кожную шпажку з цукеркай, працягніце цэлафан да цукерак, сцісніце яго і шчыльна замацуйце дэкаратыўнай стужкай.
    Упрыгожце такім чынам усе падрыхтаваныя кветкі.
    6. Устаўце кветкі ў пенапласт. Размясціце іх у вазе, як Вам найбольш падабаецца.
    7. Калі Вам захочацца зрабіць букет пышнейшым, устаўце паміж кветак яшчэ трохі дэкаратыўнага цэлафану.
Букет гатовы!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.