ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

II Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус узяў Пятра, Якуба і Яна і павёў на высокую гару асобна іх адных. I перамяніўся перад імі. Адзенне Ягонае сталася бліскучым і вельмі белым, як ніводзін валюшнік на зямлі не можа выбеліць. I аб’явіўся ім Ілля з Майсеем і гутарылі з Езусам. I на гэта Пётр сказаў Езусу: «Раббі, добра нам тут быць, таму зробім тры шатры: адзін Табе, адзін Майсею і адзін Іллі». Бо не ведаў, што сказаць, таму што яны спалохаліся. I з’явілася воблака, якое закрыла іх, і з воблака пачуўся голас: «Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце». I адразу, калі яны агледзеліся навокал, ужо нікога не ўбачылі, апроч аднаго Езуса. Калі сыходзілі яны з гары, загадаў ім нікому не казаць, што яны бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых. I захавалі наказ, разважаючы між сабою, што значыць «уваскрэснуць».

Мк 9, 2-10


Найдзіўнейшы з цудаў
   Гэты цуд на гары Перамянення не падпадае пад крытэрыі цудаў Пана Езуса, да якіх нас прызвычаілі евангелічныя апавяданні. Ацаленне хворых, а нават вяртанне да жыцця памерлых, вызваленне ад нячыстых духаў, нязвыклае ўмяшанне ў сілы прыроды – усё гэта ў нашых уяўленнях мы прымаем за штосьці “нармальнае”. Але гэтая падзея іншая. Такога Пана Езуса яшчэ не бачылі. І даўно памерлыя прарокі, і гэты голас з воблака... Апосталы адначасова перажывалі і радасць і страх. Яны не ведалі, як рэагаваць.
   Мы знаходзімся ў лепшай сітуацыі, чым яны. Мы дакладна ведаем гісторыю Езуса. Мы не павінны задумвацца над тым, што азначае”паўстаць з мёртвых”. Мы не павінны захоўваць таямніцу. Наадварот! Мы павінны з усім Касцёлам абвяшчаць усю праўду пра нашага Збаўцу. І спрабаваць змяняць сваё жыццё, бо калісьці мы будзем падобнымі да Яго.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.