ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

5 лютага 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму айцу доктару Андрэю Шчупалу з нагоды Дня нараджэння і Імянін жадаем мноства Божых ласкаў, здароўя, шчасця, усмешак і шмат радасці на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды мае Вас у сваёй апецы, а Святы Дух напаўняе сваімі дарамі.
Сем’і Заяц і Каленік
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, нязгаснага запалу да душпастырскай працы і натхнення Святога Духа ў абвяшчэнні Божага слова і пашырэнні Божага Валадарства на зямлі. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя вядзе Вас найлепшай дарогай. Шчасці Божа.
Вернікі з Макараўцаў і любячыя бацькі
◊◊◊
Паважанаму айцу доктару Андрэю Шчупалу з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, цярплівасці, душэўнага супакою, а таксама добрых і зычлівых людзей навокал. Дзякуем Вам за тое, што Вы з намі.
Добразычлівыя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Вілюшкевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Езус заўсёды адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем.
З малітвай і ўдзячнасцю вернікі з пар. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, моцы, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах. Няхай Маці Божая ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі, а Святы Дух указвае шлях да валадарства нашага Пана.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат сіл у кіраванні парафіяй, здароўя, радасці, душэўнага супакою і здзяйснення мар. Няхай Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік заўсёды будуць побач з Вамі, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі.
Удзячныя парафіяне з Раготна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння і першай гадавіны святарскай працы ў касцёле ў Жалудку жадаем моцнага здароўя, шчасця, Божага бласлаўлення і людской добразычлівасці. Няхай Святы Дух асвячае Ваш шлях праз усе гады душпастырскай працы, а Божая міласэрнасць і апека Маці Божай дадаюць сіл, цярплівасці, стойкасці і натхнення на выбраным шляху. Няхай кожны дзень служэння Богу і людзям прыносіць Вам радасць і задавальненне.
З павагай вернікі з каплічкі Ліпічна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Паўлу Калесніку з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя на доўгія гады, шчасця, стойкасці, моцы Святога Духа, апекі Маці Божай і шмат сіл у цяжкія хвіліны жыцця. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю і ўсмешкамі. Дзякуем Вам за добрае, чулае сэрца і клопат пра нас.
Удзячныя парафіяне з вёсак Андрэеўцы, Сыраваткі, Пастарыні, Ашмянец, Ставуцева і Капачы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастырскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Ваш шлях будзе шчаслівы і блаславёны. Няхай міласэрны Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.
Ружанцовае кола з Раготна
◊◊◊
Паважанаму айцу Пятру Марцінцу з нагоды Дня кансэкраванага жыцця моцы Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, Божай радасці, а таксама сіл і здароўя
жадаюць удзячныя дзеці, моладзь і іх бацькі з Азёр
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Грэмзе з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага блаславення, апекі Маці Божай Фацімскай, моцнага здароўя, цярплівасці, радасці і здзяйснення мар. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Прыхільнікі НПМ Фацімскай
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Мятліцкаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчасця, спакойных і радасных дзён, добразычлівых людзей на святарскім шляху, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама апекі Маці Божай і св. Заступніка. Няхай Усемагутны Бог бласлаўляе Вас і дапамагае ў будаўніцтве касцёла.
Моладзь са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: Божага бласлаўлення, апекі Святой Сям’і, моцнага здароўя на доўгія гады, цярплівасці, стойкасці ў святарскай паслузе, усіх Божых ласкаў і шчодрых дароў Святога Духа. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова і навяртанне іншых да Бога. Няхай Найсвяцейшая Маці вядзе Вас найлепшай дарогай жыцця, якую выбраў для Вас Бог. Мы дзякуем Богу за Вас, а Бацькам – за Сына Святара.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Путрышках

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.