ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Знайсці Ружу ўнутры сябе

Дзіцячы куточак

Адзін чалавек пасадзіў ружу, рупліва даглядаў яе, паліваў. Але перш, чым яна зацвіла, ён асцярожна агледзеў яе.
    Чалавек убачыў бутон, які павінен быў хутка распусціцца, а таксама ён заўважыў на сцябле шыпы і падумаў: “Як з расліны з мноствам калючых шыпоў можа вырасці прыгожая кветка?”
    Засмучаны гэтай думкай, ён перастаў паліваць ружу, і кветка загінула, так і не паспеўшы зацвісці.
    А ці ведаем мы, што дзесьці ўнутры кожнай душы ёсць такая Ружа. Ці памятаем, кім мы з’яўляемся? Па чыім вобразе і падабенстве былі створаны? Гэты вобраз упісаны ў нашае сэрца з самага нараджэння. Якасці, якія робяць нас падобнымі да нашага Творцы, растуць унутры нас сярод шыпоў, якімі з’яўляюцца нашыя памылкі. Многія глядзяць на сябе і бачаць толькі гэтыя шыпы.
Мы адчайваемся, мяркуючы, што нічога добрага з нас не можа вырасці. І ў той самы час забываемся пра нашае пакліканне, якое мы атрымліваем, калі прыходзім у гэтае жыццё: адкрыць у сабе вобраз Творцы.
    Адной з вялікіх узнагарод, якую можа атрымаць чалавек, з’яўляецца здольнасць прабірацца скрозь “калючкі і шыпы” іншага чалавека і знаходзіць у яго сэрцы Ружу.
    Гэта адна з уласцівасцей кахання – бачыць чалавека, ведаць яго недахопы і не адштурхоўваць яго ад сябе, паважаючы тую высакароднасць яго душы.
    Дапамагайце іншым зразумець, што яны могуць выправіць свае памылкі. Калі паказаць ім гэтую Ружу ўнутры іх, яны пераадолеюць свае шыпы.
    Толькі тады яны будуць увесь час цвісці, праслаўляючы свайго Творцу.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.