ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Сустрэча моладзі з братамі з Taize ў Мінску

Лісты чытачоў

12 лістапада 2011 года ў Мінску адбылася сустрэча моладзі з розных куткоў нашай краіны з братамі з супольнасці Taize.
З 28 снежня 2011 года па 1 сту-дзеня 2012 года ў Берліне пройдзе XXXIV Еўрапейская сустрэча моладзі. Гэтыя некалькі дзён, як і год таму ў Ратэрдаме, зноў аб’яднаюць маладых людзей з розных краін зямнога шара, прадстаўнікоў розных галін хрысціянства.
    Пачынаючы з 90-х гадоў XX стагоддзя браты з экуменічнай супольнасці Тэзэ штогод прыязджаюць у Беларусь. У гэты раз у межах свайго візіту Мінск наведалі брат Алоіз – прэор экуменічнай супольнасці Тэзэ, брат Георг і брат Бенуа. Сустрэча праходзіла ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і ў праваслаўным прыходзе Усіх смуткуючых Радасць.
Міжканфесійная сустрэча распачалася а 10-й гадзіне ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Спачатку была арганізавана праца ў невялікіх групах. На мой погляд, біблейскае спатканне было вельмі цікавым і ўдалым: незнаёмыя паміж сабой, але аб’яднаныя верай у Хрыста, маладыя людзі адкрывалі свае сэрцы, апавядалі пра сваю веру, сваё адкрыццё Бога, сваё жыццё з Богам. З аднаго боку, мы абмяркоўвалі ўрывак з Новага Запавету, але адначасова мы праектавалі гэты ўрывак на сваё ўласнае жыццё. Падчас сустрэчы мы былі проста хрысціянамі, бо паміж намі не было падзелу на католікаў і праваслаўных. “Было прыемна бачыць, як хрысціянскія Цэрквы адкрываюцца адна перад адной”, – дзяліўся сваімі ўражаннямі пасля сустрэчы брат Алоіз Лазэр у інтэрв’ю для Сatholic.by.
    Малітва ў духу Тэзэ а 12-й гадзіне ў касцёле яшчэ раз падкрэсліла еднасць хрысціян і радасць малітвы. Радасць у Святым Духу была вельмі адчувальная. І ў малітве, і ў Божым слове моладзь шукае сэнс свайго жыцця.
    Спатканне з братам Алоізам у нядзельнай школе праваслаўнага прыходу Усіх смуткуючых Радасць была гасцінная і далікатная. Брат Алоіз распавёў пра сябе, пра свой шлях у Тэзэ. Са свайго боку ён папрасіў маладых людзей падзяліцца ўражаннямі аб мінулых сустрэчах Тэзэ, якія адбываліся ў розных еўрапейскіх краінах. У канцы сустрэчы брат Алоіз пажадаў плённай падрыхтоўкі да прыезду на сустрэчу моладзі ў Берліне.
    У Мінску мы сустрэлі не ўсю моладзь, але, напэўна, тых, хто штодзённа шукае Бога ў сваім жыцці. Гро-дзенская моладзь з душпастырства “OPEN” 27 снежня таксама выедзе на спатканне з хрысціянскай моладдзю ў Берліне. Гэта будзе для нас яшчэ адна прыступка да пошуку Бога ў сённяшнім свеце.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.