ГРОДНА
Субота,
21 верасня 2024 года |
XXХI нядзеля звычайная
З Eвангелля св. Мацвея
Езус прамовіў да народа і вучняў сваіх такімі словамі: “Пасад Майсея занялі кніжнікі і фарысеі. Таму ўсё, што скажуць вам, рабіце і захоўвайце, але не рабіце паводле іх учынкаў. Бо яны гавораць, і не робяць. Таму што яны звязваюць цяжкія і непасільныя ношы і ўскладаюць на плечы людзей, а самі не хочуць і пальцам іх крануць. Усе ж учынкі свае робяць яны дзеля таго, каб бачылі іх людзі. Яны пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць кутасы на адзенні сваім. Любяць першыя месцы на гасцінах і першыя лавы ў сінагогах, і прывітанні на рынках, і каб людзі клікалі іх: “Настаўнік! Настаўнік!”.
Вы ж не дазваляйце называць сябе “настаўнік”, бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы – браты. I айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. I не дазваляйце называць сябе кіраўнікамі, бо адзін у вас Кіраўнік – Хрыстос. Большы з вас няхай будзе слугою для вас. Бо той, хто ўзвышае сябе, прыніжаны будзе, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны”. †

Мц 23, 1-12
Пакорнасць і прастата сэрца
Ментальнасць фарысеяў да гэтага часу актуальная і небяспечная для Касцёла. Укрыжаванне Езуса было вынікам дзейнасці менавіта фарысеяў і іх паслядоўнікаў, для якіх Настаўнік з Назарэта з’яўляўся пагрозай. На жаль, фарысейскі спосаб мыслення не адышоў у мінулае. Дзве тысячы гадоў таму фарысеі давялі да смерці Хрыста, сённяшнія ж фарысеі з’яўляюцца смяротнымі ворагамі праўды Евангелля. Знешняя мішура, згода на лёгкае жыццё, пошук прызнання ў людзей і агрэсіўнасць да тых, хто думае інакш, забіраюць у людзей здольнасць пошуку праўды і пазнання Божых шляхоў. Сёння фарысеізм стаў вельмі небяспечным, бо ў часы Езуса ён датычыў вузкага кола менавіта фарысеяў, а сёння рызыка фарысейскага мыслення разыходзіцца па ўсім грамадстве. Хрыстос дае ясны спосаб, каб пазбегнуць небяспекі: для хрысціяніна няма іншага аўтарытэту і ідэалу апрача Яго. А шляхам рэалізацыі з’яўляецца Яго пакорнасць і прастата.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 102 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.