ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Бляск вечнасці ў нашых сэрцах

Слова рэдактара

20-336_by Ужо цяпер мы – людзі нябеснай будучыні, людзі надзеі, Добрай Навіны. Атмасфера могілак дазваляе нам духоўна суцішыцца. Тады ў нас ёсць шанс пачуць тыя важныя словы, якія заўсёды ціхія.
   “Памаліцеся, калі ласка, за нашага памерлага”, “Вечны адпачынак...”, “Трэба купіць лампадкі і даць на выпамінкі”. Ці знаёма нам гэта? Знаёма. Тады чаму ж мы жывём так, як быццам бы вечнасць не існуе? Некаторыя з нас, вернікаў, лічаць, што з’яўляюцца больш рэлігійнымі, чым іншыя людзі, якія нас акружаюць. Гэта т.зв. “эфект трэцяй асобы”. Гэтая трэцяя асоба, да якой мы сябе параўноўваем, менш практыкуючая, а да таго ж, заблытаная ў сваім жыцці. У рэшце рэшт, мы заслугоўваем называцца маральнымі ці веруючымі, калі большасць людзей горшая за нас у гэтых адносінах. Менавіта такімі мы становімся ў нашай сучаснай рэальнасці, якую, між іншым, мы самі сабе ствараем. На пэўным этапе свайго жыцця мы задаём сабе пытанне: “Якое маё месца пры Богу?”. Усвядоміць тое, дзе знаходзіцца сапраўднае святло, і зразумець, дзе бездань паміж цемрай і святлом, – сёння такія жаданні становяцца рэдкасцю.
Выключная атмасфера дзён малітвы за памерлых павінна ўзбуджаць у сэрцы кожнага хрысціяніна яшчэ большую любоў да Бога, а нашыя думкі ў чарговы раз накіроўваць у вечнасць. Акрамя памяці аб тым, што штодзённае жыццё ў веры таксама з’яўляецца дарам, мы накіроўваем свой позірк уверх, да неба. Ужо цяпер мы – людзі нябеснай будучыні, людзі надзеі, Добрай Навіны. Атмасфера могілак дазваляе нам духоўна суцішыцца. Тады ў нас ёсць шанс пачуць тыя важныя словы, якія заўсёды ціхія. Сёння шмат гаворыцца аб тым, што ўсё большая колькасць людзей уцякае ад цяжкасцей рэальнага свету ў віртуальную прастору. Аднак мы забываемся на тое, што ўцякаем ад вечнасці, ад Бога. Замест таго, каб зачапіцца за карані сэнсу існавання чалавецтва, мы слізгаем па паверхні зямлі. Ведаючы аб тым, што ўсё мінае, не варта турбавацца з-за дробязей, каб псаваць жыццё сабе і іншым. Св. Аўгустын гаварыў: “Пане, Ты нас стварыў для сябе, і неспакойнае сэрца нашае, пакуль не знойдзе супакой у Табе”.
   Ці разумеем мы, чым з’яўляецца працягласць паміж небам і зямлёй? Ці могілкі ўздзейнічаюць на нас? Ці Езус з’яўляецца Валадаром нашага жыцця?
   Бенедыкт XVI шматразова паўтарае: ”Езус прыйшоў, каб сказаць нам, што хоча ўсіх нас бачыць у раі і што пекла, пра якое мала гаворыцца ў наш час, існуе і з’яўляецца вечным для тых, хто замыкае сэрцы на Яго любоў”. Няхай кожны з нас у гэтым агні свечак і лампад убачыць бляск вечнасці. Выходзячы з ценю нашых грахоў, мы зразумеем вялікую Божую любоў. А св. Павел піша да Карынцянаў: “Ані вока не бачыла, ані вуха не чула, і нават нельга сабе ўявіць, якія вялікія рэчы падрыхтаваў Бог тым, хто Яго любіць” (1 Кар 2, 9).
   Давайце ж маліцца аб любові да Бога, а таксама аб тым, каб жыць мудра і разважліва. Давайце ўсе свае дні даручаць Езусу. Значна лепш прымаць рашэнні і вырашаць штодзённыя справы з перспектывы вечнасці. Давайце зробім яшчэ адзін крок да веры ў змёртвыхпаўстанне.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.