ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

16 кастрычніка 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроці з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцы Святога Духа, штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шмат сіл у кіраванні Божым людам на Беларусі і шчодрага плёну на Божай ніве.
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі і рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Веславу Дамброўскаму з нагоды 75-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, сталай апекі Маці Божай і св. Заступніка. Няхай Бог, які ўказаў Вам шлях да святарства, шчодра ўзнагародзіць Вас за ўсе гады гэтай цяжкай, але адначасова прыгожай і блаславёнай працы. Шчасці Божа.
Парафіяне з Наваельні
◊◊◊
Шаноўнаму айцу Аляксандру Махначу з нагоды 5-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою і апекі Маці Божай. Няхай запал абвяшчэння Божага слова ніколі не згасне, а радасць ад нясення людзям Хрыста перапаўняе Вашае сэрца.
Бабуля з вёскі Луконіца, сем’і Коркавых і Маркавец
◊◊◊
Паважанай спадарыні Зоф’і Пятэльчыц перасылаем сардэчныя пажаданні з нагоды пасвячэнняў дыяканату сына Эдуарда. Наша радасць удвая большая таксама таму, што ў хуткім часе другі Ваш сын стане Хрыстовым святаром. Жадаем Вам радасці ад святарства Вашых сыноў і запэўніваем у малітве за Вашу сям’ю і за Вашага сп. мужа, які ў Доме Айца Нябеснага радуецца разам з Вамі.
Члены Ружы св. Казіміра з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем мноства Божых ласкаў, здароўя, сілы, душэўнага супакою і сталай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай дарога жыцця, якую Вы выбралі, будзе сапраўдная і блаславёная. Шчасці Божа.
Касцёльны камітэт з парафіі св. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважанаму айцу Аляксандру Махначу з нагоды Імянін жадаем радасці, душэўнага супакою, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа і шмат сіл у абвяшчэнні людзям Добрай Навіны.
Ружы св. Юзафа і Маці Божай з Лурд
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Юрыю Федуку з нагоды Дня нараджэння жадаем мноства Божых ласкаў, сілы, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі св. Заступніка, задавальнення ад выконваемай працы, а таксама апекі Панны Марыі на кожны дзень жыцця.
Парафіяне з Ражанкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Івану Огару з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, сталай апекі Маці Божай Успамогі Хрысціян, заступніцтва св. Яна Боска ў кожную хвіліну жыцця. Няхай Бог адорыць Вас добрым здароўем на доўгія гады жыцця, цярплівасцю, стойкасцю і душэўным супакоем. Няхай Ваша святарскае служэнне прыносіць шчодры плён, радасць і задавальненне, а побач будуць добразычлівыя і шчырыя людзі.
Салезіянская супольнасць у Смаргоні, вернікі, дзеці і моладзь парафіі св. Міхала Арханёла
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Няхай запал да абвяшчэння Божага слова ніколі не згасае, а радасць несці Хрыста людзям перапаўняе Вашае сэрца. Мы памятаем пра Вас у малітве.
Удзячныя парафіяне касцёлаў святых Космы і Дам’яна і Узвышэння Святога Крыжа з Астраўца
◊◊◊
Паважаны ксёндз Мікалай Ціхановіч!
З нагоды абароны доктарскай працы і атрымання ступені доктара маральнай тэалогіі жадаем, каб кожны дзень Вы дзяліліся з намі атрыманымі ведамі, вучылі веры і даверу да Бога, а Найсвяцейшая Маці заўсёды Вам у гэтым дапамагала. Шчасці Божа.
Касцёльны камітэт
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення, доўгіх гадоў жыцця, здароўя, стойкасці ў душпастырскай працы, шчодрых Божых ласкаў, дароў Хрыста, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, сталай апекі Панны Марыі, душэўнага супакою, людской добразычлівасці, радасці і надзеі. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, адорвае сваімі ласкамі.
Вернікі з вёскі Еўлашы
◊◊◊
Паважанаму айцу Аляксандру Махначу з нагоды Імянін і 5-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, шчодрага плёну на Божай ніве, моцы Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Дзякуем за навуку і нязгасны запал абвяшчэння Божага слова, адкрытае сэрца і адданае служэнне на карысць Богу і людзям.
Вернікі біблійнага кола са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Тадэвушу Качану з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: добрага здароўя, шчасця і душэўнага супакою. Няхай міласэрны Бог узмацняе Вашыя сілы, а Найсвяцейшая Маці не шкадуе сваёй любові і апекуецца Вамі на працягу ўсяго Вашага жыцця.
З малітвай сям’я Станьчыкаў з Мінска
◊◊◊
Шаноўнаму айцу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Дня нараджэння жадаем сталай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапамагае пераадольваць усе цяжкасці, якія сустракаюцца на Вашым шляху, а Божае слова, якое Вы засейваеце ў нашых сэрцах, выдасць стакротны плён.
Вернікі з Вялікай Бераставіцы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.