ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка 2024 года |
Намеснік галоўнага рэдактара
Кс. Алег Kанановіч нарадзіўся 19.09.1984 г. у вёсцы Грандзічы (цяпер Гродна). Падчас навучання ў школе хадзіў на заняткі рэлігіі ў роднай парафіі, быў міністрантам. У 2000 г. паступіў у каледж прыборабудавання і атрымаў прафесію радыётэхніка. У 2003 г. паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, якую скончыў у 2010 г. абаронай магістарскай працы па маральнай тэалогіі. Пасля пасвячэнняў дыяканату праходзіў душпастырска-літургічную практыку ў парафіі Ліда-Фара. Святарскія пасвячэнні прыняў у гродзенскай катэдры з рук ксяндза біскупа Аляксандра Kaшкевіча 16 лістапада 2010 г., у свята Маці Божай Міласэрнасці. Дэкрэтам ксяндза біскупа быў накіраваны ў парафію Бярозаўка (дэканат Навагрудак), дзе выконваў абавязкі вікарыя. У цяперашні час кс. Алег Канановіч працуе вікарыем у парафіі св. Юзафа ў Гродне, а таксама садзейнічае развіццю СМІ ў Гродзенскай дыяцэзіі.
Жадаем кс. Алегу ўсіх Божых ласкаў у абвяшчэнні Божага слова на старонках нашай газеты.
Жадаем кс. Алегу ўсіх Божых ласкаў у абвяшчэнні Божага слова на старонках нашай газеты.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 251 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.