ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (17)

Прэса

“Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі” 08.09.2011
    8 верасня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Мы дакладна не ведаем, калі нарадзілася Марыя, а дата гэтага свята вынікае з традыцыі Марыйнага культу.
    Святкаванне гэтай падзеі нясе глыбокі тэалагічны змест. Нараджэнне Марыі было непасрэдным прадказаннем з’яўлення Збавіцеля. Айцы Касцёла казалі, што Марыя папярэднічае прыходу Месіі так, як надыход світання абвяшчае поўны бляск дня.
    У каноне Святога Пісання мы, аднак, не знойдзем апісання нараджэння і дзяцінства Марыі, хоць гэтая тэма ўздымаецца ў шматлікіх апокрыфах, між іншым, у “Протаевангеллі Якуба”. Аднак на падставе гэтых пісанняў цяжка ўзнавіць сапраўдныя падзеі з жыцця Маці Божай. Традыцыйна лічыцца, што яе бацькамі былі св. Ганна і св. Яўхім, якія дачакаліся дачкі толькі ў сталым узросце. Трэба памятаць, што Касцёл вызнае веру ў беззаганнае (але не цнатлівае, як у выпадку Езуса) зачацце Марыі, якое захавала яе ад сапсавання першародным грахом. Гісторыя свята сягае часоў асвячэння Іерузалімскага касцёла св. Ганны, узнесенага ў V ст. на тым месцы, дзе, па меркаваннях, нарадзілася Марыя. З Іерузаліма, дзе ўшаноўваецца фігурка Марыі як малога дзіцяці, свята было перанесена ў VI cт. ў Канстанцінопаль, а потым на Захад.
   
“Тэрарызм ці вайна цывілізацый?”, Юзаф Шаняўскі, 37/2011
    Дзесяць гадоў таму – 11 верасня 2001 года – група ісламскіх фанатыкаў-самазабойцаў выкрала чатыры пасажырскія самалёты, каб ударыць па Амерыцы і знішчыць найважнейшыя цэнтры ЗША. Так на парозе ХХІ ст. паўстаў канфлікт, які мільёны ісламістаў на ўсім свеце адназначна акрэсліваюць як святую вайну з Захадам – “джыхад”. Заходнія палітыкі, журналісты і звычайныя людзі ў Амерыцы і Еўропе па прычыне палітычнай карэктнасці, але таксама і страху, аддаюць перавагу акрэсленню “тэрарызм”.
    Між тым, на нашых вачах на працягу 10 гадоў пасля атакі 11 верасня 2011 года спраўджваецца палітычная тэорыя Самуэля Ханцінгтана – брытанска-амерыканскага прафесара і аўтара кнігі “Сутыкненне цывілізацый”. Ханцінгтан сцвярджаў, што “іслам наносіць удар па самой сутнасці заходняй і хрысціянскай цывілізацыі. Што б мы не мелі на ўвазе пад гэтым паняццем, гэта наша цывілізацыя! (...) Калі б іслам змяніў сваю сутнасць, яго існаванне не мела б сэнсу. Фундаментам ісламу з’яўляецца свяшчэнная вайна – джыхад”.
  
“Ці ў Пана Езуса былі канікулы?” Дарыуш Кавальчык Sj 8/2011
    Працагалізм мае ўсё больш прыхільнікаў. Аўтар задае сабе пытанне: “Навошта людзі так апантана аддаюць сябе працы, хаця не павінны былі б гэта рабіць?” Для грошай? Для кар’еры? Для таго, каб збавіць свет? Матывы працагалізму часам бываюць не столькі складаныя, колькі замаскіраваныя. Адпачынак – гэта адна з важных тэм у Бібліі, якая вучыць, што Бог стварыў неба і зямлю, а на сёмы дзень адпачываў. Можна сказаць, што жыццё хрысціяніна – гэта падрыхтоўка да адпачынку ў небе. Толькі не ў сумным значэнні гэтага слова. “Вечны адпачынак” – гэта, найперш, жыццё з Богам Айцом, Сынам і Святым Духам; жыццё, якое зіхаціць бясконцай колькасцю колераў; жыццё бясконца дзіўнае, дынамізм любові. У Богу і актыўныя, і сузіральнікі знойдуць урэшце раўнавагу, а працаголікі вылечацца ад сваёй хваробы пераўтварэння жыцця ў лагер працы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.