ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

XXVI нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народу: «Як вам здаецца? У аднаго чалавека былі два сыны. Прыйшоўшы да першага, ён сказаў: «Сыне, ідзі і працуй сёння ў вінаградніку». Але той адказаў: «Не хачу!» А пасля, апамятаўшыся, пайшоў. Тады ён падышоў да другога і сказаў тое самае. Той жа сказаў у адказ: «Ужо іду, спадару». I не пайшоў. Каторы з двух выканаў волю бацькі?» Кажуць Яму: «Першы».
    Тады Езус кажа ім: «Сапраўды кажу вам, што мытнікі і распусніцы наперадзе вас ідуць у Валадарства Божае. Бо прыйшоў да вас Ян шляхам справядлівасці, і вы не паверылі яму. А мытнікі і распусніцы паверылі яму. Вы ж, убачыўшы, не апамяталіся пасля, каб паверыць яму».

Мц 21, 28-32


Вінаграднік поўны сюрпрызаў
   Словы Езуса былі накіраваны правадырам абранага народа. Гэта яны ў гісторыі Ізраэля неслі на сваіх плячах адказнасць за Божае Слова, за месійныя абяцанні, якія былі перададзены прарокамі. Ад іх простыя людзі мелі права разлічваць на зразумелую навуку, якая датычыцца сувязі з Богам. Першасвятары і старэйшыны народа мелі ўсе дадзеныя, каб правільна зразумець знакі і прызнаць Месію ў Езусе з Назарэта. Яны не здалі экзамену. А нават горш: сваёй варожасцю ў адносінах да Езуса яны перакрэслілі магчымасць дабрацца да праўды. Яны ўжо загаддзя вырашылі, што Ён не можа быць ад Бога. У чым прычына такога няправільнага стаўлення? На розум прыходзіць іншы фрагмент з Евангелля, які можа таксама больш нас датычыцца: “Не кожны, хто мне гаворыць: Пане, Пане, увойдзе ў Валадарства Нябеснае”. Астатнія радкі сённяшняга Евангелля яшчэ больш цікавыя, бо яны гавораць пра мытнікаў і распусніц, якім будзе належаць рай. Таму, калі з Божай ласкі мы трапім у Валадарства Божае, наша здзіўленне будзе ў тры разы большае: мы ўбачым там тых, каго не спадзяваліся ўбачыць; у раі нам будзе не хапаць упэўненых у сабе. А потым нас саміх ахопіць здзіўленне, што мы там знаходзімся …

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.