ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка 2024 года |
Усё, што здараецца, - добра!
У аднаго афрыканскага караля быў блізкі сябар, які ў любой сітуацыі меў звычку казаць: «Гэта добра!» Аднойчы кароль быў на паляванні. Сябар заўсёды зараджаў для яго стрэльбу, але, відаць, тым разам зрабіў штосьці няправільна: калі кароль хацеў выстраліць, у яго адарвала вялікі палец рукі. Сябар жа, як звычайна, сказаў: “Гэта добра!” На што кароль адказаў: “Не, гэта нядобра!” - і загадаў адправіць свайго сябра ў турму.
Праз год кароль ізноў паляваў у джунглях. Раптам на яго накінулася дзікае племя людаедаў, якое захапіла ў палон караля разам з усёй яго світай. Канібалы прывялі палонных у вёску, нацягалі кучу дроў, звязалі каралю рукі і хацелі прыгатаваць яго на вячэру. Але раптам яны заўважылі, што ў караля не хапае на руцэ вялікага пальца. А вераванні людаедаў забаранялі ім есці тых, хто меў недасканаласці цела. Таму караля развязалі і адпусцілі. †

Кароль вярнуўся дахаты і ўспомніў выпадак, калі пазбавіўся пальца. Ён адчуў згрызоты сумлення з-за таго, што так нядобра паступіў з сябрам. Таму кароль адразу ж пайшоў у турму, каб пагаварыць з ім.
- Ты меў рацыю, - сказаў ён. - Гэта было добра, што я застаўся без пальца.
І кароль расказаў сябру ўсё, што з ім адбылося. А потым працягнуў:
-Я вельмі шкадую, што пасадзіў цябе ў турму, гэта было нядобра з майго боку.
- Не, - перабіў яго сябар. - Гэта было добра!
- Што ты такое кажаш? – здзівіўся кароль. - Хіба ж добра, што я пасадзіў свайго сябра ў турму на цэлы год?
- Калі б я не быў у турме, то быў бы там разам з табой у людаедаў.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 253 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.