ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

ІІІ Паріфіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

У арганізацыі III Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі вельмі дапамаглі шматлікія спонсары: “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі, Міністэрства спорту і турыстыкі РП, Сенат РП, Пастаральны цэнтр Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Таварыства “Парафіяда” імя св. Юзафа Каласанса ў Варшаве, ААТ “ВІТАБОРГ”, Moda-Exclusive. Усім ім арганізатары і ўдзельнікі парафіяды гавораць шчырае “Аддзяч, Божа”.

Я размаўляў з ксяндзом Максімам Бачарнікавым, вікарыем з Вішняўца, які прывёз каманду з 15-ці чалавек.

   - У якіх конкурсах вы разлічваеце на перамогу?
   - Мы кожны год спадзяёмся выйграць у спаборніцтвах па футболе. У нас дастаткова моцныя футбольныя каманды сярэдняга і малодшага ўзросту. У І Парафіядзе мы занялі трэцяе месца, а ў ІІ Парафіядзе – першае. Мы маем надзею прадоўжыць гэтую традыцыю. Некалькі нашых міністрантаў удзельнічала ў тэатральных конкурсах: біблійным і па веданні гісторыі Касцёла. Акрамя гэтага, мы ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў.
  
- Можа, трэба было б увесці ў Парафіяду штосьці новае, напрыклад, новыя конкурсы: ігру на музычных інструментах, конкурс лепкі з пластыліну?

   - На жаль, на правядзенне Парафіяды ў нас ёсць толькі некалькі дзён. Вельмі складана кожны год дадаваць новыя конкурсы. Змена формы спаборніцтваў зменіць саму ідэю Парафіяды.
   У час спаборніцтваў я заўважыў валейбольную каманду з Ваўкавыска. Дзяўчаты падзяліліся ўражаннямі аб Парафіядзе. Анастасія з Ваўкавыска расказала, што яна ўдзельнічае ў Парафіядзе другі раз. Летась яна стала чэмпіёнкай па кіданні мяча, заняла другое месца ў конкурсе малюнкаў і трэцяе – у бегу на 100 м. Акрамя гэтага, дзяўчынка спявала і ўдзельнічала ў тэатральным конкурсе. Сёлета яна таксама прымала актыўны ўдзел у спаборніцтвах. Анастасія адзначыла, што ў гэтым годзе было цяжэй выйграць. Было больш удзельнікаў, усе былі добра падрыхтаваны да спаборніцтваў. Так, амаль у кожным музычным і тэатральным выступленні ўдзельнікі мелі сцэнічныя касцюмы.
   Іншая ўдзельніца, Тэрэза, расказала, што ў гэтым годзе яна прыняла ўдзел у конкурсе малюнкаў. Яна намалявала парафіяльны касцёл, дзяўчынку, якая моліцца, і рукі Пана Бога. Гэтым малюнкам яна хацела паказаць, што касцёл з’яўляецца тым месцам, дзе кожны чалавек можа спаткацца з Богам і паразмаўляць з Ім.
   Дзяўчаты сказалі, што ў падрыхтоўцы да Парафіяды ім дапамагаў кс. Віктар Ханько.
   На стадыёне я пазнаёміўся і з футбольнай камандай з Воранава: Яраславам, Сяргеем і Аркадзіем. Яны перамаглі каманду з Іўя з лікам 6:0 і згулялі ў нічыю з Вішняўцом – 2:2. Каманда выйшла ў паўфінал. Сяргей заняў першае месца па кіданні мяча (84,90 м.). Яўген з Воранава спяваў песню ў другі дзень Парафіяды, але, як ён сам прызнаўся, не вельмі ўдала. На жаль, я не меў часу пазнаёміцца з хлопцамі бліжэй, бо яны пабеглі гуляць з наступнай камандай.
   Парафіяда – гэта, безумоўна, вельмі добрая форма правядзення вольнага часу для хрысціянскай моладзі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.