ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

29 мая 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Ваша Эмінэнцыя кс. кардынал Казімір Свёнтэк!
Сардэчна віншуем з 20-годдзем атрымання біскупскай сакры. Няхай Міласэрны Бог няспынна адорвае Вашу Эмінэнцыю моцным здароўем, дадае сілы і моцы, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваёй мацярынскай любоўю.
Рэдакцыя і чытачы газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі кс. арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды 30-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем святла Святога Духа, сілы ў абвяшчэнні Евангелля і вядзенні Божага люду да свайго Пана, апекі Маці Божай Вастрабрамскай на кожны дзень біскупскай паслугі.
Рэдакцыя і чытачы газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі кс. арцыбіскупу Марціну Відовічу з нагоды 22-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем Божага блаславення, здароўя і няспынна новых сіл для працы на Божую хвалу.
Рэдакцыя і чытачы газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Сардэчна віншуем Яго Эксцэленцыю кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча з 20-годдзем атрымання біскупскай сакры і 35-годдзем святарскіх пасвячэнняў. Жадаем Вашай Эксцэленцыі здароўя, радасці, сіл і чалавечай зычлівасці. Няхай вера, надзея і любоў ніколі не згаснуць і дапамогуць пашыраць сярод люду адвечныя Божыя праўды.
Рэдакцыя і чытачы газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі кс. біскупу Уладзіславу Бліну з нагоды Дня нараджэння і 31-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем здароўя, радасці, сіл, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці і прыгожага плёну на ніве, на якую паслаў Пан.
Рэдакцыя і чытачы газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебнаму а. Станіславу Станеўскаму з нагоды Імянінаў жадаем здароўя на доўгія гады, радасці, супакою, хутчэйшага заканчэння будаўніцтва нашай святыні і здзяйснення ўсіх мараў.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаны ксёндз Мікалай Ціхановіч!
Сардэчна віншуем Вас з 10-годдзем прыняцця святарскіх пасвячэнняў і жадаем шмат сіл, стойкасці, апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень працы, шчодрых дароў Святога Духа, здзяйснення ўсіх высакародных мараў і шмат радасці на абраным шляху жыцця.
Мама, сястра Ірэна, пляменніцы Юлія і Анастасія
◊◊◊
Паважаны кс. Мікалай Ціхановіч!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і 10-годдзем святарства. Жадаем здароўя, сілы ў кіраванні Божым людам, нязгаснай надзеі, стойкасці, веры, што пераносіць горы, прыгожага прыкладу чалавека веры і Божага даверу.
Першая настаўніца Алена Більман
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Дзмітрый Сядлецкі!
Шчыра віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, сіл і Божага блаславення ў душпастырскай працы, пастаяннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Удзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважаны ксёндз Дзмітрый Урбановіч!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і 10-годдзем святарства. Жадаем усіх Божых ласкаў, пастаяннай апекі Маці Божай на кожны дзень святарскай паслугі, дароў Святога Духа, зычлівых людзей навокал, здароўя і доўгіх год жыцця.
Вернікі з парафіі Дуды
◊◊◊
Паважаны ксёндз Мікалай Ціхановіч!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і 10-годдзем святарства. Жадаем Вам шмат радасці, сілы, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Няхай Святы Дух пастаянна апякуецца Вамі і адорвае сваімі дарамі. Мы ўдзячны за Вашу прысутнасць сярод нас.
Сям’я Канопкаў з Гродна
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юрый Марціновіч!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем шмат шчасця, здароўя, апекі Маці Божай. Няхай Ваш святарскі шлях асвятляюць промні Божай Міласэрнасці. Мы дзякуем Вам за службу Богу і людзям, цёплую ўсмешку і чулае сэрца. Мы шчаслівы, што маем такога ксяндза.
Ружанцовае кола св. Тэрэзы і парафіяне з Радуні
◊◊◊
Шаноўны ксёндз пробашч Мікалай Ціхановіч!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем, каб Бог, якому Вы даверыліся да канца жыцця, блаславіў Вас у цяжкай і адказнай святарскай паслузе, а Марыя, Маці святароў, ахіляла сваёй мацярынскй апекай заўсёды і ўсюды.
З малітвай і павагай ФОС з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Вялебны ксёндз Станіслаў Пытэль!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых Божых дароў, а таксама здароўя, радасці і сілы ў штодзённай працы на карысць Бога і людзей.
З малітвай і памяццю вернікі з Васілішак
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юрый Марціновіч!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай, людской зычлівасці і павагі парафіянаў. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і блаславёны, а выконваемая праца прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён. Няхай Міласэрны Бог шчодра адорвае Вас сваімі ласкамі.
З павагай члены праўлення СПБ у Радуні
◊◊◊
Паважаны ксёндз Ігар Анісімаў!
З нагоды 10-годдзя святарства жадаем Вам стойкасці ў пакліканні, сілы ў вядзенні людзей да Бога, пастаяннай апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, а таксама здароўя, радасці, шчасця і людской зычлівасці. Дапамагай Бог.
Родныя
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Павел Галіньскі!
 Ад усяго сэрца віншуем Вас з 20-годдзем святарскіх пасвячэнняў і жадаем здароўя, Божага блаславення і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень. Мы ўдзячны Вам за 11 год працы ў нашай парафіі, за так прыгожы прыклад пабожнасці, добрае слова для кожнага з нас.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Тракеляў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Мікалай Ціхановіч!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і 10-годдзем святарства і жадаем здароўя, радасці, сілы, стойкасці ў пакліканні і пастаяннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Алена і Ян Горбачы
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Яраслаў Грынашкевіч!
З нагоды 28-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем Вам здароўя, сіл, радасці ад выконваемай працы, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Божай Маці і шчодрага плёну на ніве Пана.
Удзячныя вернікі з Макараўцаў, ксяндзы Павел і Вячаслаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Вячаслаў Матукевіч!
З нагоды 4-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем Вам моцы Святога Духа на кожны дзень душпастырскай паслугі, сілы, здароўя, шчасця і шмат Божай радасці.
Любячыя бацькі і кл. Павел
◊◊◊
Паважаны ксёндз Антоній Казлоўскі!
З нагоды 8-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў і Імянінаў сардэчна жадаем Вам здароўя, сіл, шчасця, радасці, стойкасці ў святарскай працы, добрых і зычлівых людзей побач, Божага блаславення і апекі Панны Марыі. Мы ўдзячны Богу за прысутнасць сярод нас.
Парафіяне з вёскі Малінавая
◊◊◊
Паважаны ксёндз Валерый Лісоўскі!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем моцы Святога Духа, усіх Божых ласкаў, пастаяннай апекі Найсвяцейшай Маці, а таксама здароўя, сілы, радасці, надзеі, моцнай веры і прыгожага плёну на Божай ніве.
Вернікі з пар. Вярэйкі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Павел Шаньчук! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем святла Святога Духа, апекі Маці Божай, а таксама здароўя, сіл, стойкасці, шчасця і радасці.
Парафіяне з Гожы
◊◊◊
Вялебны ксёндз Андрэй Зайко!
Сардэчна віншуем Вас з 10-годдзем святарства і жадаем здароўя, Божай апекі, моцы Святога Духа, прыгожага плёну на ніве, на якую паслаў Вас Пан.
Вернікі пар. Рэпля
◊◊◊
Паважаны ксёндз Ян Рэйшэль!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя, надзеі, што пераносіць горы, непахіснай веры, Божай любові і апекі Божай Маці Няспыннай Дапамогі на кожны дзень душпастырскай паслугі.
Парафіяне з вёскі Скерсі і Вялікае Сяло
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Чэслаў Паўлюкевіч!
Сардэчна віншуем Вас з 13-годдзем святарскіх пасвячэнняў і жадаем несці надзею і любоў на ўвесь свет, сведчыць аб Божай перамозе і асвятляць зямную цемру. Няхай Бог блаславіць Вас, а Марыя аберагае на працягу ўсяго жыцця.
Парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віктар Мыслюк!
Сардэчна віншуем Вас з 10-годдзем святарства і жадаем шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін. Няхай Святы Дух азарыць сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус заўжды будзе Сябрам, а Марыя прыгорне да свайго сэрца.
Парафіяне з Росі
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу пробашчу Алегу Жураўскаму з нагоды 10-годдзя святарскай паслугі жадаем моцнага здароўя, супакою ў душы, шмат сіл і энергіі, радасных і спакойных дзён у Божай ласцы. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а Святы Дух асвятляе кожны дзень святарскай паслугі. Мы дзякуем за ахвярную працу, шчырыя словы, мудрыя казанні і добрыя справы.
Былыя парафіяне з Дварца
◊◊◊
Паважаны і дарагі нашаму сэрцу ксёндз Юрый Марціновіч!
Ад шчырага сэрца дасылаем самыя шчырыя пажаданні з нагоды Дня нараджэння. З той пары, як мы Вас памятаем, Вы заўсёды былі адданы Касцёлу і Богу. Жадаем, каб Вы і далей самааддана рэалізавалі сваё пакліканне ў службе Богу. Няхай Бог падтрымлівае Вас ва ўсіх ініцыятывах, згодных з Яго святой воляй.
З малітвай сябры і калегі з Паўднёвага, маладыя сем’і з дзецьмі
◊◊◊
Выражаем глыбокі жаль і спачуванне кіраўніку Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Харцарства” Антону Хамчукову і яго сям’і ў сувязі з адыходам да Бога сястры. Няхай Божая Маці вядзе яе ў неба.
З малітвай харцары

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.