ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Рэха беатыфікацыі

Задай пытанне

У дні святкавання беатыфікацыі Папы Яна Паўла II прыгадваліся розныя жыццёвыя моманты, звязаныя з постаццю гэтага вялікага і святога чалавека. У памяці ўсплывалі перш за ўсё моманты масавых сустрэч з Папам. З асаблівай чуласцю ўзгадвалася апошняя пілігрымка Яна Паўла II на Радзіму ў 2002 годзе. Тады ў Кракаве, нібы прадчуваючы, што гэта апошняя сустрэча са Святым Айцом, сабралася рэкордная колькасць удзельнікаў – 2 млн. Мы, беларускія пілігрымы, радаваліся таму, што маглі падысці блізка да алтара, наблізіцца да гэтай гістарычнай постаці, маліцца разам з Ім.
    Але з найбольшай удзячнасцю Богу мне ўзгадаўся момант непасрэднай сустрэчы з Бласлаўлёным, 8 чэрвеня 1999 г. у Элку (Польшча), падчас аднаго з яго падарожжаў на Радзіму. На ўрачыстай св. Імшы мы, тагачасныя беларускія семінарысты, атрымалі месца непасрэдна каля алтара. Гэта быў незабыўны момант малітвы пры самім Пантыфіку ў акружэнні кардыналаў і біскупаў. Пасля Імшы была наша кароткая сустрэча з Папам. Я памятаю ўсціск Яго моцнай і цёплай далоні, уважлівы і лагодны позірк, характэрную задумлівую ўсмешку. Пасля агульнага развітання з Папам мы з таварышам зноў падышлі бліжэй да Пантыфіка. У той момант столькі хацелася Яму сказаць, а вырваліся толькі словы: “Ойча, чакаем у Беларусі!”.
Ян Павел II прыпыніўся, уздыхнуў і, неяк задумліва паглядзеўшы на нас, ціха сказаў: “Гродна, Гродна,…Беларусь, Беларусь...…”. У той момант адчувалася, як моцна Ён хацеў ступіць на нашу зямлю… Цяпер застаецца толькі верыць у тое, што Яго прыжыццёвая мара здзейсніцца ў бласлаўлёным заступніцтве.
    Яне Паўле II, які ў моцы Духа Святога выпрасіў у Бога ласку пераменаў для сваёй Радзімы, выпрасі яе і для нас, для нашай Айчыны. Молімся разам з Табой да Бога памятнымі словамі з пачатку Твайго пантыфікату: “Няхай сыдзе Дух Твой і адновіць аблічча зямлі.… Гэтай зямлі”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.