ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (13)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI
    Вера ў Езуса ўключае Яго наследаванне штодня, у простых справах, якія складаюць наш дзень. «Бо таямніцы Божай адпавядае дзеянне ў паслухмянасці. Ён паступова будуе ў вялікай гісторыі чалавецтва сваю гісторыю. Становіцца чалавекам, але так, што можа быць непрызнаным сваімі сучаснікамі, уплывовымі сіламі гісторыі. Пакутуе і памірае, а як Уваскрослы хоча прыйсці да чалавецтва толькі праз веру сваіх, якім паказвае сябе. Ён увесь час пакорна стукае ў дзверы нашых сэрцаў, а калі адчыняем, павольна дазваляе нам «бачыць» (Езус з Назарэта II, 2011; 306). Св. Аўгустын кажа, што «неабходна, каб Езус сказаў: «Я – дарога і праўда, і жыццё» (Ян 14,6), бо пазнаўшы шлях, застаецца толькі пазнаць мэту» (Трактат аб Евангеллі св. Яна, 69,2.: CCL 36,500), а мэтай з'яўляецца Айцец. Такім чынам, для хрысціян, для кожнага з нас шлях да Айца - гэта паставіць на чале Езуса, Яго слова Праўды і прыняць дар Яго Жыцця.
   

 
  Ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

   Недастаткова мець толькі прагрэс навукі і тэхнікі, трэба ўдасканальвацца і духоўна. Трэба быць святлом свету і соллю зямлі таксама і ў духоўным сэнсе. Толькі калі развіццё навукі і духоўнасці будуць ісці нага ў нагу, тады чалавек і свет будуць развівацца гарманічна. Бо тады добра адукаваны чалавек, з’яўляючыся святлом свету і соллю зямлі, будзе здольны паказаць іншым Бога.
   

    Фрагмент гаміліі да студэнтаў, 18.05.2011 паводле catholic.by

 


    Ксёндз біскуп Уладзіслаў Блін
   Пад натхненнем Святога Духа прагнем умацоўваць Валадарства Божае на зямлі, будаваць Хрыстовы Касцёл, да якога кожны з нас належыць. У еднасці са сваімі душпастырамі прагнем развіваць нашы парафіі і дыяцэзію, бо мы з’яўляемся адным Касцёлам. Знакам гэтага адзінства з’яўляецца катэдральны касцёл – маці ўсіх касцёлаў у дыяцэзіі. Гэта ў ім знаходзіцца асаблівае месца: біскупскі трон – кафедра, з якой біскуп звяртаецца са сваім навучаннем да верных, і менавіта ў гэтай святыні падчас найважнейшых урачыстасцяў збіраецца вакол свайго біскупа народ Божы: кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі.

    Фрагмент пастырскага паслання з нагоды ўстанаўлення новай катэдры ў Віцебску 18.05.2011

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.