ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

VI Велікодная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў сваім вучням: «Калі любіце Мяне, будзеце захоўваць Мае запаведзі. I Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшальніка, каб быў з вамі навекі, Духа праўды, якога свет не можа прыняць, таму што не бачыць Яго і не ведае. А вы Яго ведаеце, бо Ён з вамі ёсць і ў вас будзе.
    Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас. Яшчэ крыху і свет ужо не ўбачыць Мяне. Вы ж бачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце. У той дзень пазнаеце, што Я ў Айцу Маім і вы ўва Мне, і Я ў вас.
    Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне. А хто любіць Мяне, таго любіць будзе Айцец Мой, і Я палюблю яго і аб'яўлюся яму».

Ян 14, 15-21


Самотнасць вучня
   Колькі ж клопату за сваіх вучняў гучыць у словах Езуса! Ён дасканала ведаў, з якімі небяспекамі яны вымушаны будуць змагацца і падчас Яго мукі, і тады, калі пасля Унебаўшэсця яны самі ўжо будуць на зямлі працягваць Яго збаўчую справу. Адсюль гэтае ўпэўніванне, поўнае сардэчнага клопату: “Не пакіну вас сіротамі”. І гэтая гарантыя, што датычыць жыцця і пазнання Бога! Чаго ж Езус чакае ўзамен? Выканання запаведзяў. Толькі столькі і ажно столькі. Іх выконванне Ён звязаў з любоўю. Таму калі я выконваю Божае права таму, што баюся суда, то ўвесь час застаюся ў Старым Запавеце. Калі нават спрабую жыць прынцыпамі Евангелля з надзеяй узнагароды, але не маю хоць крыху таго абавязковага запалу, то размінаюся з абяцаннем пазнання Бога і аб’яднання з Ім.
    На шчасце, у гісторыі Касцёла ёсць шмат прыкладаў вернасці Езусу і любові да Яго больш за ўсё. Не засталіся сіротамі мучанікі, якія паміралі за веру. Не быў самотны ў галодным карцэры св. Максімільян Кольбэ. Сілу для таго, каб вытрываць, ён чэрпаў ад прысутнага з ім Езуса. Не адчувала сябе самотнай св. Фаустына Кавальская – Апосталка Міласэрнасці, хоць нямногія былі ўпэўнены ў яе сустрэчах з Езусам. Езус на крыжы быў першым, хто ў самотнасці выканаў да канца волю свайго Айца.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.