ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Дыяцэзіяльная сустрэча супрацоўнікаў службы аховы здароўя

З жыцця Касцёла

14 мая ў Гродне адбудзецца дыяцэзіяльнае спатканне супрацоўнікаў службы аховы здароўя.
Душпастырства ўрачоў дзейнічае ў нашай дыяцэзіі ўжо тры гады. Кожную трэцюю нядзелю яго ўдзельнікі збіраюцца а 16-й гадзіне ў Пабрыгіцкім касцёле на супольнай Эўхарыстыі, пасля якой маюць час на размовы і цікавыя тэмы ў цёплай, прыязнай атмасферы. Душпастырства – гэта не толькі супольная малітва, але і экскурсіі ў Польшчу, і пілігрымкі як у беларускія, так і польскія санктуарыі, і цікавае правядзенне часу з Богам.
   Сёлета з нагоды 20-годдзя ўстанаўлення дыяцэзіі адбудзецца дыяцэзіяльная сустрэча супрацоўнікаў службы аховы здароўя, якая распачнецца ў гродзенскай катэдры супольнай Эўхарыстыяй пад кіраўніцтвам кс. бпа Аляксандра Кашкевіча.
Праграма сустрэчы:
   09.00 – св. Імша ў катэдральнай базыліцы пад кіраўніцтвам кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча
   10.00 – Пераезд у абласную клінічную бальніцу (“Пышкі”)
   11.00 – Прывітанне
   - сп. Савіцкі Cвятаслаў Эдуардавіч, галоўны ўрач Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы
   - Яго Эксцэленцыя Ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч, Біскуп Гродзенскі
   11.30 – 1-ы рэферат
   “Хрысціянскі светапогляд і фарміраванне біямедыцынскай этыкі” (кс. праф. др Станіслаў Важэшак, Універсітэт кардынала Стэфана Вышынскага, Варшава)
   12.15 – 2-гі рэферат
   “Задачы і выклікі для ўрача-хрысціяніна ў XXI стагоддзі” (канд. мед.навук сп. Рамана Драбік, Германія)
   13.00 – Перапынак на каву
   13.15 – 3-ці рэферат “Псеўдалячэнне неакультаў і акультызму і іх уплыў на духоўнае жыццё”
   14.00 – Абед
   15.00 – Канцэрт Гродзенскай філармоніі
   15.45 – 4-ты рэферат “Сітуацыя супрацоўнікаў службы аховы здароўя ў Беларусі” (урач сп. Аляксандр Цыліндзь, Гродна)
   16.15 – Дыскусія
   17.00 – Падвядзенне вынікаў і заканчэнне канферэнцыі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.