ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (7)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

24 студзеня 1998 г. У катэдральнай базыліцы кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні клерыкам: Яну Балтрукевічу (пар. Мікелеўшчына), Алегу Дулю (пар. Забалаць), Аляксею Раманчуку (пар. Удзел).
   4 сакавіка 1998 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка быў з візітам у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, дзе наведаў семінарыйны будынак: капліцу, сталовую, аўдыторыі для заняткаў і жылую частку.
   25 красавіка 1998 г. У Пабэрнардынскім касцёле ў Гродне кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні 6 алюмнам нашай семінарыі.
   26 красавіка 1998 г. У парафіі Рагозніца, у касцёле НПМ Каралевы Польшчы, адбылася кансэкрацыя алтара. Кансэкратарамі былі кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.
27 красавіка 1998 г. У Няцечы (дэк. Ліда) на дні засяроджвання манаскіх сёстраў, якія працуюць у Гродзенскай дыяцэзіі, прысутнічаў кс. арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі, апостальскі нунцый у Беларусі.
   30 красавіка – 3 мая 1998 г. У Ваўкавыску адбыліся Дні малітвы моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта было пятая сустрэча маладых.
   2 мая 1998 г. Урачыстае заканчэнне перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай ў Гродзенскай дыяцэзіі і перадача яе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
   18 мая 1998 г. У парафіі Анжадава, у касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса, кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новы звон, які назвалі “Юзаф, Марыя”.
   30 мая 1998 г. У катэдральнай базыліцы ў Гродне адбыліся святарскія пасвячэнні. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі, апостальскі нунуцый у Беларусі. Святарскія пасвячэнні з рук кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча прынялі: дыякан Часлаў Паўлюкевіч (Падброддзе), дыякан Андрэй Радзевіч (Радунь) і дыякан Павел Шаньчук (Мікелеўшчына).
   6 чэрвеня 1998 г. У Шастакоўцах (дэк. Шчучын) і ў ваколіцах прайшло ўрачыстае асвячэнне новай капліцы. Святыню Божай Міласэрнасці асвяціў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.