ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

III Велікодная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Вось двое вучняў Езуса ішлі ў вёску, званую Эмаус, якая знаходзілася ў шасцідзесяці стадыях ад Ерузалема. I размаўлялі паміж сабою пра ўсё тое, што адбылося. I калі яны размаўлялі і разважалі між сабою, сам Езус наблізіўся ды ішоў разам з імі. Але вочы іх былі стрыманыя, таму не пазналі Яго.
    I Ён сказаў ім: «Пра што гэта вы размаўляеце паміж сабою?» I яны спыніліся, поўныя смутку. Адказваючы, адзін з іх, па імені Кляоп, сказаў Яму: «Ты, напэўна, адзіны, хто жыве ў Ерузалеме і не ведае, што ў гэтыя дні там сталася». I спытаў у іх: «Што?»
    Яны сказалі Яму: «Тое, што сталася з Езусам з Назарэту, які быў прарокам магутным у чынах і ў слове перад Богам і ўсім народам; як першасвятары і правадыры нашыя выдалі Яго на смерць і ўкрыжавалі. А мы спадзяваліся, што Ён той, хто павінен вызваліць Ізраэль».

Лк 24, 13 -35


Сустрэча са Змёртвыхпаўсталым
   Мы ведаем амаль на памяць далейшы ход падзей, апісаных у Евангеллі: цярплівае тлумачэнне Езуса сэнсу мінулых драматычных дзён. Потым было запрашэнне вучняў, каб Ён з’еў з імі вячэру. “Застанься з намі, бо ўжо вечарэе і дзень сышоў”, - гэта адна з найпрыгажэйшых прапаноў чалавека Богу.… Потым Езус ламаў хлеб. Гэты жэст адкрыў вучням вочы на праўду аб Змёртвыхпаўсталым. Перажыванні гэтага вечара прымусілі іх адразу ж вярнуцца ў Ерузалем з навіной пра нязвыклую сустрэчу. Ці ва ўсім гэтым засталіся актуальнымі папярэднія спадзяванні вучняў, што датычылі вызвалення Ізраіля? А хто ж бы пра іх памятаў? Гэтыя некалькі кіламетраў пройдзенай разам дарогі ў Эммаус змянілі ўсё, што выдавалася такім важным, а што людская вераломнасць і грубае насілле пераўтварылі ў руіны. Езус меў іншыя планы, іншы від вызвалення, што выходзіў па-за муры Ерузалема. Якія я маю спадзяванні ў адносінах да Бога? Ці не прагляджу нагоды, каб запрасіць Яго ў сваё жыццё, каб мне быў дадзены досвед вучняў з Эммаус?

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.