ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

20 сакавіка 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Вялебны ксёндз Юзаф Станеўскі!
Віншуем Цябе з Імянінамі і жадаем здароўя, сіл, стойкасці, радасці, надзеі і непахіснай веры. Няхай Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік пастаянна апякуюцца Табой, а Святы Дух напаўняе патрэбнымі ласкамі.
Любячыя бацькі і родныя
◊◊◊
Вялебны ксёндз Юзаф Станеўскі!
Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, сілы, Божай апекі і дапамогі, дароў Святога Духа, людской зычлівасці і прыгожага плёну на ніве, на якую паслаў Вас Бог.
Семінарыйная супольнасць і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебны ксёндз Юзаф Трубовіч!
Віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем здароўя, сілы, душэўнага супакою, шмат радасных і прыгожых дзён. Мы дзякуем Вам за Божае слова і прыгожы прыклад веры і святарства. Аддзяч, Божа!
Ружанцовае кола і парафіяне
◊◊◊
Паважаны кс. Юзаф Багдзевіч!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, шчырых і верных парафіян і сяброў, шмат сонца на кожны дзень. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і блаславёны. Няхай Усемагутны Бог агорне Вас сваёй міласэрнасцю, адорыць ласкамі на кожны дзень, а Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Заступнік няспынна апякуюцца Вамі. Мы заўсёды памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Удзячныя парафіяне з Астраўца
◊◊◊
Вялебны ксёндз Юзаф Багдзевіч!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем усіх ласкаў ад Езуса Хрыста, здароўя на доўгія гады, шмат прыгожых і радасных дзён, душэўнага супакою і цішыні ў сэрцы. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Юзаф ахінаюць Вас сваім плашчом і апекай, а Анёл Ахоўнік заўжды аберагае Вас ад зла. Мы памятаем аб Вас у малітвах.
Парафіяне, касцёльны камітэт і кола Жывога ружанца св. Казіміра
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Віктар Субель!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння. Няхай Бог Айцец блаславіць Вас, Езус Хрыстус дапамагае быць верным і святым ксяндзом, Святы Дух асвятляе і вядзе па Божых сцежках, а Марыя, Маці святароў, па-мацярынску апякуецца Вамі і вучыць пакоры. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць у радасці, Няхай Вам служыць здароўе, а побач будуць толькі зычлівыя людзі. Стварайце сваё сэрца па ўзоры Хрыстовага Сэрца.
Члены Апостальскай дапамогі для чысца і вернікі з парафіі Святой Тройцы ў Сурвілішках
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы Ян Гавэцкі і Аляксандр Лебядзевіч!
Cардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і перадаём Вам самыя прыгожыя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а праца прыносіць радасць, задавальненне і блаславёны плён. Мы жадаем Вам здароўя, спакою, сілы, стойкасці і моцнай непахіснай веры.
Парафіяне з Іўя
◊◊◊
Паважаны айцец Казімір Вальчук!
Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем людской зычлівасці, здароўя, моцы Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра на кожны дзень жыцця.
Былыя парафіяне з Дзятлаўшчыны
◊◊◊
Паважаны а. Юзаф Макарчык!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Божага блаславення, здароўя, радасці, сілы і стойкасці ў душпастырскай працы. Няхай Ваш Заступнік апякуецца Вамі, а Анельская Божая Маці заўжды Вас блаславіць.
Члены Рыцарства Беззаганнай, ФОС і ФМ
◊◊◊
Вялебны а. Юзаф Гэнза!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, радасці, душэўнага супакою, дароў Святога Духа, пастаяннай апекі свайго Заступніка, дасканаласці і святасці. Няхай Бог аддзячыць Вам за шматгадовую святарскую паслугу ў нашай парафіі і шчодра адорыць усімі неабходнымі ласкамі. Мы молімся за Вас.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віталій Дабраловіч!
Віншую Вас з Днём нараджэння і жадаю здароўя, сілы, радасці, пастаяннай апекі Найсвяцейшай Маці і Божага блаславення на кожны дзень.
Алена Аніскевіч з Гіравіч
◊◊◊
Паважаны айцец Казімір Мурава!
Віншуем Вас з Імянінамі. Ад усяго сэрца мы жадаем Вам Божага блаславення на кожны дзень, доўгіх год жыцця, здароўя, стойкасці ў нялёгкай святарскай працы, шчодрых Божых ласкаў, дароў Хрыста, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, няспыннай апекі Марыі Панны, душэўнага спакою, людской зычлівасці, радасці і надзеі. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, адорвае Вас сваімі ласкамі.
З павагай і малітваю былыя парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Раман Ялоўчык!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Божага блаславення, апекі Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама здароўя, радасці, надзеі і стойкасці ў святарскім пакліканні.
Парафіяне з Кемялішак і Ружанцовае кола
◊◊◊
Паважаны ксёндз Рышард Якубец!
Сардэчна віншуем Вас з 50-годдзем з Дня нараджэння і жадаем дароў Святога Духа, пастаяннай апекі Тройчы Цудоўнай Божай Маці, душэўнага супакою, добрых і сардэчных людзей побач, прыгожага плёну на Божай ніве. Няхай добры Бог асвятляе Вас сваёй ласкай і адорвае здароўем для штодзённай службы Богу і людзям. Мы дзякуем за апеку, клопат пра касцёл і парафію, за добрыя словы і ўчынкі.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Мастоў
◊◊◊
Паважаны а. Лявон Вітак!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем доўгіх год жыцця ў здароўі і шчасці, апекі Марыі Панны на кожны дзень святарскай паслугі.
Удзячныя парафіяне з Лоек
◊◊◊
Шаноўны ксёндз пробашч Юрый Хіневіч!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем быць, як Святы Ілля – моцным Духам і Словам! Вядзіце нас да Бога і ніколі не затрымлівайцеся. Мы дзякуем за Вашу малітву, прыклад і працу. Няхай добры і міласэрны Бог аддзячыць Вам.
Удзячныя дзеці, моладзь, сёстры, “Маці ў малітве”, “Легіён Марыі”, Жывы Ружанец, міністранты, хор і ўсе вернікі з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Юзаф Багдзевіч!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, стойкасці, шмат сіл для выканання святарскіх абавязкаў, шчодрых дароў Святога Духа і штодзённай апекі Панны Марыі. Мы памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Кола Жывога Ружанца св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса з Астраўца
◊◊◊
Вялебны ксёндз Юзаф Багдзевіч!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем моцнага здароўя, радасці, добрых і зычлівых людзей, шчодрых ласкаў ад Збавіцеля свету.
Сям’я Матукевічаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Уладзіслаў Сурвіла!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя, здзяйснення мараў, душэўнага супакою. Няхай заўжды вакол Вас будуць зычлівыя, добрыя і сардэчныя людзі. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, дапамагае кожны дзень, а Божая Маці прытуліць Вас да свайго сэрца.
Парафіяне з Паўднёвага

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.