ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Звярок па імені Крыўда

Дзіцячы куточак

Марынка была вельмі добрай дзяўчынкай. Яна дапамагала ўсім у класе. Але аднойчы аднакласнікі пачалі заўважаць, што Марына стала вельмі незадаволенай і злоснай. “Што ж здарылася з Марынкай?” – дзівіліся дзеці. Аднойчы настаўніца Галіна Мікалаеўна расказала дзецям мудрую казку, і дзеці ўсё зразумелі. Яны дапамаглі Марынцы адпусціць звярка, якога яна спрабавала прыручыць. А цяпер уважліва прачытайце казку, якую прачытала Галіна Мікалаеўна сваім вучням.
    Крыўда - гэта такі маленькі звярок. З выгляду ён зусім бяскрыўдны. І калі з ім правільна абыходзіцца, то шкоды ён не прынясе. Крыўда, калі не спрабаваць яе прыручыць, жыве на волі і нікога не чапае. Але ўсе спробы завалодаць Крыўдай, зрабіць яе сваёй канчаюцца заўсёды жаласна.
    Гэты звярок вельмі маленькі і спрытны. Ён можа выпадкова трапіць у цела любога чалавека. Чалавек адразу адчуе гэта. Яму становіцца крыўдна. Гэта звярок крычыць чалавеку: “Я неспадзявана трапіў да цябе! Выпусці мяне, калі ласка! Мне тут цяжка! Я хачу бегчы на волю!”
Людзі даўно навучыліся разумець мову гэтага маленькага звярка і ведаюць, што лепш адразу адпусціць Крыўду. Але ёсць і такія, якія не жадаюць гэта рабіць. Яны адразу называюць яе сваёю і ходзяць з ёй ўсюды. Увесь час думаюць пра яе, клапоцяцца... А ёй усё роўна не падабаецца ў чалавека. Яна шукае выйсця, але сама ніколі не знойдзе шлях на волю... Такі вось няўрымслівы звярок. Ды і чалавек недальнабачны... Сціснуўся ўвесь і не выпускае сваю крыўду... Утойвае яе ў сабе... А звярок галодны, есці яму хочацца... Вось і пачынае ён паволі есці чалавека знутры... І чалавек адчувае гэта. То там забаліць, то тут... Але не выпускае чалавек з сябе крыўду... Таму што прызвычаіўся да яе... Ды і яна прывыкае да свайго гаспадара. Есць, расце, становіцца вялікай і перастае рухацца... Знаходзіць усярэдзіне чалавека штосьці смачнае, смокча і грызе... Так і кажуць: “Крыўда грызе”. І ўрэшце Крыўда становіцца часткай чалавека... Слабее чалавек, хварэць пачынае, а звер усярэдзіне ўсё таўсцее...
    І не здагадваецца чалавек, што трэба ўзяць і адпусціць Крыўду! Хай сабе жыве без турбот! Ёй лепш без чалавека і чалавеку лягчэй жывецца без яе.
    Крыўда - гэта такі маленькі звярок... Адпусці яе, хай сабе бяжыць!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.