ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

III Нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Прыйшоў Езус у самарыйскі горад, званы Сіхар, блізка да надзелу зямлі, які даў Якуб сыну свайму Юзафу. Была там студня Якуба. Езус жа, стомлены дарогай, сеў пры студні. Было каля шостай гадзіны. Вось прыходзіць жанчына з Самарыі зачарпнуць вады. Езус кажа ёй: “Дай Мне піць”. Вучні ж Ягоныя адышлі ў горад купіць ежы. Жанчына самаранка кажа Яму: “Як Ты, юдэй, просіш піць у мяне, самаранкі?” (Бо юдэі не маюць зносін з самаранамі.) Езус сказаў ёй у адказ: “Калі б ты ведала дар Божы і хто кажа табе «дай мне піць», то сама прасіла б у Яго, і Ён бы даў табе жывой вады”. Жанчына кажа Яму: “Пане, у цябе і зачарпнуць няма чым, а студня глыбокая; адкуль жа ў Цябе вада жывая? Няўжо ты большы ад айца вашага Якуба, які даў нам гэтую студню і сам з яе піў, і дзеці яго, і статкі яго?” Езус сказаў ёй у адказ: “Кожны, хто п'е гэтую ваду, зноў запрагне, а хто будзе піць ваду, якую Я дам яму, не запрагне навекі, але вада, якую дам яму, стане ў ім крыніцай вады, якая цячэ ў жыццё вечнае”.

Ян 4, 5-42


Шанс сустрэчы
   Ля Якубавай студні, па-за горадам, на дарозе, поўнай пылу і гною жывёл, адбыўся нязвыклы дыялог. У гэтыя словы будуць учытвацца, разважаць кожны сказ гэтай размовы самыя разумныя галовы. Святыя будуць чэрпаць адтуль натхненні, а тэолагі – праўду пра вялікія Божыя справы. Цікава: Езус не размаўляе са сваімі вучнямі. Ён не дыскутуе з вучонымі фарысеямі. Размаўляе з невядомай жанчынай. Ці на самай справе з невядомай? Ён ведае ўсё пра яе нялёгкае жыццё, пра сэрца, параненае хворай любоўю.
    У гэтым Евангеллі простыя людзі будуць шукаць саміх сябе, вытлумачэння ўласных слабасцяў і сэнсу штодзённай працы, перажытых няўдач. Ці ў Вялікім посце я ствару сабе шанс аналагічнай сустрэчы і змагу так размаўляць з Хрыстом?

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.