ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

II Нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Узяў Езус Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і павёў іх адных на высокую гару. I перамяніўся перад імі, а аблічча Ягонае заззяла, як сонца, і адзенне Ягонае стала белае, як святло. I вось з'явіліся ім Майсей і Ілля, і размаўлялі з Ім. Пётр сказаў у адказ Езусу: “Пане, добра нам тут быць. Калі хочаш, я зраблю тут тры шатры: адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для Іллі”. Калі ён яшчэ казаў, светлае воблака агарнула іх, і вось голас з воблака сказаў: “Гэта Сын Мой Умілаваны, якога Я ўпадабаў. Яго слухайце”. Пачуўшы гэта, вучні ўпалі ніцма і вельмі спалохаліся. А Езус падышоў, дакрануўся да іх і сказаў: “Устаньце і не бойцеся”. Калі яны ўзнялі свае вочы, нікога не ўбачылі, акрамя аднаго Езуса. I калі сыходзілі з гары, Езус загадаў ім, кажучы: “Нікому не кажыце пра гэтае бачанне, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых”.

Мц 17, 1-9


Супольнае ўзыходжанне на вяршыню
   Тыдзень таму мы бачылі Езуса ў пустыні: сорак самотных дзён. Езус пасціў, адчуваў голад і прагу. Яго спакушаў д’ябал. Сённяшняе Евангелле зусім іншае! Хрыстос, які ўздымаецца на гару, не ідзе туды сам, а забірае з сабой вучняў. А на гары з Ім - нязвыклыя постаці са Старога Запавета. Хрыстос яснее Божай веліччу. Ён чуе голас з неба. Занепакоеных апосталаў супакойвае словамі: “Не бойцеся!”
    Пустыня з каварным д’яблам засталася дзесьці далёка ў мінулым.
    Ці сапраўды? Езус, сыходзячы з гары Перамянення, зноў рушыў на сустрэчу з ім. Ён паддасца шатанскай моцы, прымаючы несправядлівыя прысуды, згаджаючыся на ўсю бязлітаснасць, крыж і ў канцы - на смерць у самотнасці. У Вялікую Пятніцу мы пачуем: “Божа мой, чаму Ты пакінуў Мяне?”
    Ці патрэбна было Перамяненне? Так! Каб мы ведалі, Хто гатовы пакутаваць і памерці за нас. Каб кожны з нас меў шанс і сілу ўзысці на гару ўласнага перамянення.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.