ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Як Жырафа сама сябе пакарала

Дзіцячы куточак

Чытайце пачатак казкі ў папярэднім нумары газеты “Слова Жыцця”
Аднойчы пачалася навальніца. Нябачанай сілы лівень абрынуўся з неба, і неўзабаве паўсюль на зямлі з’явіліся шырокія струмені бруднай дажджавой вады. Яна ўсё прыбывала і прыбывала, а лівень усё не пераставаў. Звяры, пачуўшы бяду, сталі ратавацца. Яны ўсе разбегліся хто куды, шукаючы ўзгоркаў. І толькі адна Жырафа зусім не ведала, куды ёй ісці, таму што не магла падняць галавы з травы. Яна кідалася ў розныя бакі задам наперад, але куды б ні пайшла, усюды была вада, якая паступова затапляла ўсю зямлю. Неўзабаве галава апынулася ў вадзе, Жырафа пачала захлынацца. Вакол не было нікога, хто мог бы ёй дапамагчы.
    - Так мне і трэба, - з горыччу думала Жырафа. - Я сама вінавата, што мне не дапамаглі. Я таксама не дапамагала і заўсёды імкнулася працаваць толькі для сябе самой...
І раптам пад сваёй шыяй Жырафа адчула штосьці калючае. Гэта быў Вожык. Ён імкнуўся прыпадняць галаву Жырафы над вадой, спрабаваў выратаваць яе, але ў яго нічога не атрымлівалася. І тут зусім неспадзявана Вожык укалоў Жырафу сваімі іголкамі. Тая ўскрыкнула ад болю, паварушыла шыяй - і ў ёй зноў штосьці хруснула. Пасля гэтага Жырафа з лёгкасцю падняла сваю галаву і ад радасці нават падскочыла. Зараз яна, як і раней, магла варушыць шыяй. Жырафа паглядзела на Вожыка, які, стоячы напалову ў бруднай вадзе, таксама скакаў і цешыўся разам з ёй.
    Раптам штосьці змянілася, сэрца і думкі Жырафы сталі іншымі. Нягледзячы на тое, што Вожык быў вельмі калючы, яна пасадзіла яго да сябе на шыю, і яны разам адправіліся шукаць бяспечнае месца.
    Пасля таго няшчаснага выпадку і перажытай небяспекі Жырафа стала зусім іншай. Зараз падчас моцных дажджоў яна не хаваецца, як усе іншыя, а ходзіць па вадзе і дапамагае ўсім, хто трапіў у бяду. Жырафа, нібы пад’ёмны кран, дастае з вады звяроў і спрытна нясе іх на ўзгорак. Яна не баіцца цяжкасцяў, адважна пераносіць дождж, вецер і страшныя навальніцы, бо ёй дапамагае яе моцная воля.
    - Як жа так здарылася, што Жырафа неверагодна хутка змянілася і стала добрай? - дзівіліся звяры. - Няўжо адбыўся нейкі цуд?
    Але Жырафа ведала, што ніякага цуду не было. Проста яна, апынуўшыся ў бядзе, многаму навучылася і зразумела прыгажосць дабра. А яшчэ ёй вельмі спадабалася дапамагаць іншым. Выратоўваючы іншых, яна атрымлівала вялікае задавальненне і адчувала сябе сапраўды шчаслівай.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.