ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

6 лютага 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Вялебны кс. пробашч Віктар Велівіс!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя, доўгіх год жыцця, сілы, душэўнага супакою, бясконцай радасці ад плёну сваёй працы, зычлівых людзей на жыццёвым шляху, шчодрых Божых ласкаў. Мы дзякуем Вам за вялікую працу ў нашай парафіі, за абвяшчэнне Божага слова і навяртанне людзей да Бога. Няхай Бог сто разоў узнагародзіць Вас, а Найсвяцейшая Маці будзе Вашай Апякункай.
Парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Путрышках і
◊◊◊
Шаноўныя ксёндз Валерый Быкоўскі і клерык Валерый Спірыдонаў!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем дароў Хрыста, супакою, радасці і надзеі, якія падбадзёраць Вас і дапамогуць у цяжкія хвіліны, стануць крыніцай святасці. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і блаславёны. І няхай з дапамогай св. Заступніка рэалізуюцца ўсе Вашы планы і намеры. Мы молімся за Вас.
Моладзь з Адэльска
◊◊◊
Паважаны ксёндз Валерый Быкоўскі!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, пастаяннай апекі Вастрабрамскай Божай Маці, моцы Святога Духа, стойкасці і сілы для кіраўніцтва парафіяй, нязгаснай надзеі і шмат прыгожых хвілін у святарскім пакліканні.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаны ксёндз Павел Беланос!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя, сілы, усмешкі, душэўнага супакою, Божай дапамогі ва ўсіх справах, няспыннай апекі Марыі Панны і св. Заступніка.
Касцёльны камітэт, удзячныя парафіяне і клерык Павел
◊◊◊
Паважаны ксёндз Вячаслаў Матукевіч!
 Віншуем Цябе з Днём нараджэння і жадаем Табе здароўя, сіл, моцнай веры, надзеі, стойкасці, нязгаснага запала ў святарскай паслузе і шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень выканання волі Пана.
Бацькі, якія Цябе любяць
◊◊◊
Вялебны а. Анджэй Шчупал!
 Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, шчодрых дароў і моцы Святога Духа, шмат сіл у выкананні абавязкаў і найпрыгажэйшага плёну на Божай ніве.
Сем’і Заяц і Каленік з Парэчча
◊◊◊
Паважаны а. Аляксандр Дрогась!
 Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, сілы, аптымізму, моцнай веры, нязгаснага запала ў выкананні святарскай паслугі, апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень жыцця.
Парафіяне з Воўпы
◊◊◊
Шаноўныя святары-піяры Шчучына!
Сардэчна дзякуем Вам за запрашэнне і арганізацыю для нас канцэрта.
Члены хору “Głos znad Niemna”
◊◊◊
Паважаная сястра Агата Смольская!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, спаўнення мараў. Няхай добры Бог адорыць Вас ласкамі, як зямлю - кветкамі. Будзьце ж заўжды сястрой паводле Божага сэрца, вядзіце ўсіх да Бога.
З павагай, малітвай і ўдзячнасцю Аліцыя, Віталій і ўся сям’я Воранавых
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віктар Мыслюк!
Сардэчна віншуем Цябе з Днём нараджэння і жадаем шчодрых Божых ласкаў і шмат радасных хвілінаў. Няхай Святы Дух асветліць сваім святлом кожны дзень Тваёй святарскай паслугі. Няхай Езус будзе заўжды Тваім Сябрам, а Марыя прыгорне Цябе да свайго сэрца. Няхай Бог ахопіць Цябе сваёй міласэрнасцю і адорыць ласкамі, а сваёй моцай і сілай робіць святым кожны дзень Твайго жыцця. Няхай Табе будзе з намі добра. Мей шмат радасных дзён. Няхай у кожную хвіліну
Цябе благаславіць Божае Сэрца.
Любячыя Цябе мама Мама і ўсе сваякі, якія цябе любяць
◊◊◊
Паважаныя ксёндз Валерый Быкоўскі і клерык Валерый Спірыдонаў!
Віншуем Вас з Імянінамі. Жадаем шчасця, здароўя, блаславёнага шляху жыцця. Няхай ў Вашай святарскай працы дапамагаюць Вам анёлы, а Найсвяцейшая Маці заўжды апякуецца Вамі.
Удзячная моладзь са Старадубавой
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Альгіс Паўлікас!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя на доўгія гады жыцця, шмат шчасця, радасці, сіл і стойкасці ў службе Богу і людзям! Дзякуем Вам за магчымасць паглыбляць духоўнае развіццё чытаннем прыгожых рэлігійных кніг, якія Вы для нас набываеце. Мы молімся за Вас.
Моладзь з Адэльска
◊◊◊
Паважаны кс. пробашч Антоній Казлоўскі!
Сардэчна дзякуем Вам за душпастырскія наведванні нашых сем’яў пасля Божага Нараджэння. Мы вельмі ўдзячны Вам за магчымасць сумеснай малітвы разам з Вамі ў нашых дамах. Няхай добры Бог адорвае Вас здароўем, душэўным супакоем і пасылае толькі зычлівых людзей на святарскім шляху.
Удзячныя парафіяне з вёскі Малінавая
◊◊◊
Шаноўная пані Людміла Нятэцкая!
Сардэчна віншуем Вас з 55-годдзем. Няхай вера, надзея і любоў ніколі не гаснуць у Вашым сэрцы, а кожны дзень будзе поўны радасці і ўсмешкі. Мы жадаем Вам моцнага здароўя, зычлівых людзей на сваім шляху, штодзённай апекі Божай Маці і 100 год жыцця!
Павел, Віталій і Юлія
◊◊◊
Паважаны ксёндз Валенцій Хвядук!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, стойкасці, шмат сіл у выкананні святарскіх абавязкаў, шчодрых дароў Святога Духа і штодзённай апекі Панны Марыі. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Паважаны ксёндз Міхал Стэцкевіч!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя, шчасця, доўгіх год жыцця, усіх Божых ласкаў, дапамогі і апекі Божай Маці.
Парафіяне з Раготна
◊◊◊
Паважаны ксёндз Павел Калеснік!
Прыміце нашыя сардэчныя і шчырыя віншаванні з Днём нараджэння. Жадаем моцнага здароўя, добрага настрою і поспехаў у Вашай высакароднай працы. Нізкі Вам паклон за дабрыню і сардэчнасць, за сталы клопат пра наш касцёл, за Вашу і Вашага бацькі вялікую ахвярнасць на карысць нашай святыні. Няхай Бог беражэ Вас, а добры анёл ахоўвае.
Вернікі з жодзішскай парафіі
◊◊◊
Вялебны ксёндз Часлаў Паўлюкевіч!
Злучаючыся з Вамі ў малітве, выражаем Вам жаль і спачуванне з-за адыходу ў вечнасць дарагой Вам маці Матыльды.
Парафіяне з Воўпы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.