ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Найпрыгажэйшае месца на свеце

Слова рэдактара

Нумар 23 (316), 26 снежня 2010
З
аканчваецца снежань. На двары пануе сапраўдная зіма. Мароз рысуе на вокнах прыгожыя ўзоры, зямля адпачывае пад беласнежнай коўдрай. Напэўна, цудоўныя прыгожыя краявіды цешаць вока не аднаго з нас. Прыгожа аздобленыя ўнутры касцёлы, упрыгожаныя вуліцы і магазіны радуюць нас і ўводзяць у святочны настрой. Але давайце задумаемся: ці мы ведаем, што сапраўды з’яўляецца найпрыгажэйшым краявідам на свеце?
    Ёсць 7 цудаў свету, разнародныя помнікі культуры і рэлігіі, мы пазнаём цуды прыроды, захапляемся тэхнічнымі цудамі, якія змяняюць наш штодзённы рытм жыцця. Піраміды ў Егіпце, Белавежская пушча, пяскі Сахары – спіс цудоўных краявідаў на зямлі з’яўляецца бясконцым. Усе гэта, несумненна, прыгожа, прыцягвае позірк і заслугоўвае ўвагі. Але гэта не складае ніякай канкурэнцыі месцу, дзе нарадзіўся Езус Хрыстус. Таму што самай цудоўнай мясцінай на свеце з’яўляецца Божая стаенка.
Стаенка Божага Нараджэння заўжды павінна прыцягваць позірк верніка. У гэтыя апошнія дні снежня не раз мы можам цешыцца яе выглядам. Гэта месца, дзе ёсць шмат цяпла, радасці, шчасця і супакою. Аднак для апісання яе цуду, напэўна, не хопіць людскіх слоў. Божая стаенка з’яўляецца вельмі добра ўсім нам вядомым месцам, але нягледзячы на гэта заўсёды таямнічым і прыцягальным. Менавіта там мы павінны шукаць сваё месца на зямлі і саміх сябе. Пры Божым Дзіцятку чалавек адчувае сябе шчаслівым, знаходзіць сэнс свайго жыцця, новыя шансы і магчымасці, каб змяніць іх у лепшы бок. Давайце паглядзім уважліва на твары людзей, якія, стоячы на каленях, моляцца ля ясляў. Часцей за ўсё гэта твары шчаслівых людзей. Гэтае цудоўнае месца не хочацца пакідаць. Хочацца разам з анёламі спяваць пра сваё годнае і прыгожае жыццё для Бога.
    У перыяд свят, напэўна, часта мы будзем маліцца ля парафіяльных ясляў. Я жадаю Вам усім як найбольш тых прыгожых хвілінаў малітвы блізка Бога, каб адчуць клімат і атмасферу гэтага асаблівага месца. Дарагія чытачы! З нагоды святаў Божага Нараджэння ад свайго імя і ўсёй рэдакцыі я жадаю ўсім Вам прыемных і незабыўных хвілінаў ля Божага Дзіцяткі. Няхай кожнага з Вас сустрэне штосьці цудоўнае, каб Нараджэнне Пана прынесла Вам дар любові і напоўніла святочныя дні надзеяй і супакоем. Калі мы адкрыем свае сэрцы на Езуса, напэўна, загасцююць у іх радасць і Божы супакой. Няхай народжаны Езус благаславіць кожнага з нас.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.