ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

12 снежня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаны ксёндз рэдактар Павел Салабуда!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і перадаём Вам самыя прыгожыя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены Божая любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць, задавальненне і благаславенны плён. Здароўя, спакою, сілы, стойкасці і моцнай непахіснай веры.
Калегі з рэдакцыі газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Шаноўныя ксяндзы: Яраслаў Грынашкевіч і Валерый Быкоўскі!
З нагоды святаў Божага Нараджэння, якія набліжаюцца, мы перасылаем Вам самыя сардэчныя пажаданні. Няхай народжанае Божае Дзіцятка адорыць Вас усімі ласкамі і напаўняе сэрца супакоем, радасцю і любоўю, а Найсвяцейшая Панна Марыя штодзённа апякуецца Вамі ў Новым годзе. Вясёлых свят!
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юрый Федук!
 
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Мы жадаем Вам здароўя, няспыннай апекі Марыі Панны, шчодрых Божых ласкаў, благаславення Дзіцяткі Езуса для адданай працы і службы Богу.
Парафіяне з Ражанкі
◊◊◊
Вялебны ксёндз Ян Сарэла!
 Шчыра віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і жадаем Вам здароўя, душэўнага супакою, радасці ад кожнай хвіліны жыцця, плённай працы духоўнага айца ў ВДС. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі, Марыя Панна апякуецца Вамі. Мы дзякуем Вам за навучанні, за прыгожы прыклад веры і дабрыні.
З удзячнасцю былыя парафіяне, кола Ружанца Шкаплернай НПМ з Ражанкі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Раман Ялоўчык!
 Віншуем Вас з 10-годдзем святарства і сардэчна жадаем Вам доўгіх год жыцця, моцнага здароўя, дароў Святога Духа, усіх Божых ласкаў і апекі Кемелішскай Божай Маці.
Кола Жывога Ружанца з Кемелішкаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Юрый Грыцко!
 Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Шчыра жадаем Вам благаславення Божага Дзіцяткі, пастаяннай апекі Панны Марыі, душэўнага спакою, людской зычлівасці. Ад усяго сэрца мы дзякуем Вам за добрае сэрца, шчырую малітву, ахвярную працу для дабра нашай парафіі. Няхай бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшым шляхам да Пана.
Вернікі з пар. Беззаганнага Зачацця НПМ са Слоніма
◊◊◊
Вялебныя ксяндзы: Ян Рэйшэль і Віктар Захарэўскі!
 Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і жадаем Вам здароўя, сілы, непахіснай веры, надзеі і благаславення Дзіцяткі Езуса на кожны дзень.
Удзячныя парафіяне з вёскі Скерсі
◊◊◊
Шаноўныя святары: пробашч Аляксандр Баклажац, Ян Балтрукевіч і Аляксандр Сасноўскі!
 Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і шчыра жадаем Вам здароўя, сіл, радасці, прыгожага плёну і благаславення Дзіцяткі Езуса на кожны дзень паслугі.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Міхала ў Навагрудку
◊◊◊
Паважаны ксёндз Мікалай Ціхановіч!
 Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам здароўя, шчодрых дароў Святога Духа, аптымізму, сілы, душэўнага супакою і апекі св. Заступніка.
Сем’і Хадароўскіх і Іадкоўскіх
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Павел Звяжынскі!
 Віншуем Вас з радаснымі святамі Божага Нараджэння. Мы перасылаем Вас сардэчныя пажаданні: шчасця, здароўя, шчодрых Божых ласкаў, апекі Марыі Панны. Няхай служба Богу і людзям прыносіць Вам задавальненне і шчодры плён.
Парафіяне з Рандзілаўшчыны, Падвялікага і Скрундзяў
◊◊◊
Шаноўны ксёндз пробашч Антоній Казлоўскі!
 З нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага года хочам перадаць самыя шчырыя пажаданні ўсяго найлепшага: здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, шчырых і добрых людзей на жыццёвым шляху, няспыннай апекі Марыі Панны і благаславення Божага Дзіцяткі.
Удзячныя парафіяне з вёскі Малінавая
◊◊◊
Вялебныя святары: пралат Антоній Філіпчык, Юрый Барташэвіч, Віктар Ханько, а таксама дарагія сёстры: Антаніна, Аліцыя, Агнешка і Караліна!
 Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года і жадаем Вам Божага благаславення, сіл, стойкасці, душэўнага супакою на доўгія гады. Няхай Святы Дух асвятляе Вашыя сэрцы і розум, апекі НПМ, Маці Касцёлаў і святароў.
Ружанцовае кола Божай Маці Няспыннай Дапамогі пры касцёле св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Вялебныя ксяндзы: Алег Дуль і Руслан Мазан!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Жадаем Вам здаровых, цёплых, радасных і благаславенных свят.
Вернікі з парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віктар Субель, пробашч касцёла ў Трабах і апякун таварыства Апостальскай дапамогі для чысца пры супольнасці сёстраў-дапаможніц чысцовым душам!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і жадаем Вам здароўя, радасці, сіл, моцы Святога Духа і апекі Божага Дзіцяткі на кожны дзень Новага года.
Аніматары Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Андрэй Радзевіч!
Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам здароўя, дароў Святога Духа, радаснага спаўнення Божай волі, вернасці прызванню, сіл і пастаяннай апекі Марыі Панны.
З павагай шэнштацкія сем’і з Гродна і Мастоў
◊◊◊
Вялебныя святары: Юзаф Трубовіч, Вітальд Лазавіцкі і вікарый Уладзіслаў Сурвіла!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння, каб Божае Дзіцятка пастаянна адорвала Вас здароўем, супакоем, радасцю і благаславеннем.
Касцёльны камітэт, парафіяне і пані Часлава
◊◊◊
Вялебны ксёндз Юзаф Трубовіч!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам здароўя, моцы Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка на кожны дзень душпастырскай паслугі.
Касцёльны камітэт, парафіяне і пані Часлава
◊◊◊
Вялебныя ксяндзы: Генрых Яблонскі і Дзмітрый Сядлецкі!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Жадаем Вам дароў Святога Духа, шчодрых Божых ласкаў, апекі Марыі Панны на святарскім шляху, людской зычлівасці, душэўнага спакою, здароўя на кожны дзень надыходзячага Новага года. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Удзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Вялебныя ксяндзы: Ян Рэйшэль і Віктар Захарэўскі!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і жадаем Вам здароўя, радасці, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, пастаяннай апекі Найсвяцейшай Маці і Дзіцяткі Езуса.
Парафіяне з Жалудка
◊◊◊
Паважаны а. Вальдэмар Слота!
Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам шматлікіх Божых ласкаў, сілы, непахіснай веры, надзеі, здароўя, радасці і штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Касцёльны камітэт, моладзь і парафіяне з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Вялебны ксёндз Ян Кучынскі!
Сардэчна віншую Вас са святамі Божага Нараджэння і жадаю Вам здароўя, шчасця, доўгіх год жыцця, добрых і чулых людзей побач, цярплівасці, прыгожага плёну ў душпастырскай працы.Няхай добры Бог благаславіць Вас, а Панна Марыя апякуецца Вамі.
Зычлівая парафіянка Аляшкевіч
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы: Павел Галінскі і Аляксандр Рудзевіч!
З нагоды святаў Божага Нараджэння, якія набліжаюцца, прыміце сардэчныя віншаванні. Няхай народжаны Збавіцель, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, адорвае Вас сваімі дарамі: здароўем, радасцю і душэўным супакоем, а таксама дабрынёй і зычлівасцю людскіх сэрцаў. Наша ўдзячная малітва суправаджае Вас кожны дзень. Мы жадаем Вам радасных свят і шчаслівага Новага года.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Тракеляў
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Юрый Кузміч!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, радасці, шчодрых Божых ласкаў, штодзённай апекі святой Багародзіцы, Дзіцяткі Езуса, а таксама добрага анёла ахоўніка.
Вернікі з вёскі Танявічы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.