ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Раратняя св. Імша. Што гэта?

Задай пытанне

Як мы добра ведаем, што раратнія св. Імшы з’яўляюцца неадлучным элементам радаснага часу чакання, чым ёсць Адвэнт. Яны цэлебруюцца ў кожнай парафіі. Святыя раратнія Імшы, традыцыйна называныя “Раратамі”, звычайна ажыццяўляюцца перад усходам сонца, падкрэсліваючы такім спосабам выключнасць гэтага перыяду. Назва “рараты” паходзіць ад песні на ўваход, якая пачынаецца са словаў: “Rorate caeli desuper” (“Спусціце нябёсы расу”). А таму гэта ёсць св. Імша з набажэнствам аб Найсвяцейшай Панне Марыі, якая цэлебруецца ў перыяд Адвэнта. Яна з’яўляецца адным са знакаў прысутнасці Маці Бога ў гэты час, таму што Яна чакала Месіі асаблівым чынам. Марыя перажывала Адвэнт чакання як дачка Ізраіля, Маці Езуса і Касцёла.
    Падчас ажыццяўлення св. раратняй Імшы запальваецца дадатковая свечка, якая сімвалізуе Заступніцу адвэнтавага чакання – Марыю. Менавіта гэтыя св. Імшы, цэлебраваныя ў перыяд Адвэнта, павінны нам асабліва нагадваць Марыю, таму што Яна, аналагічна як золак апярэджвае ўсход сонца, так апярэдзіла прыход Святла свету – Езуса Хрыста.
Марыя як Дачка выбранага народу разам з усімі пакаленнямі чакала прыходу Божага Месіі. А ўжо ад хвіліны, калі анёл прынёс Ёй вестку аб тым, што Яна зачне і народзіць Сына, які павінен быць абяцаным Эммануэлем, асаблівым чынам чакала Жыццё, якое расло пад Яе сэрцам.
    Апякунка радаснага часу чакання, цяпер разам з Касцёлам Яна чакае паўторнага слаўнага прыходу, любімага Хрыста, а валадарачы ў небе разам з Ім, падтрымлівае Касцёл у яго чаканні апошняга Божага дня.
    Наш удзел у Раратах з’яўляецца прыгожай паставай чакання разам з Марыяй надыходу Збавіцеля. Касцёл, цераз удзел у гэтым ранішнім набажэнстве, дае нам чарговую магчымасць трэніраваць сваю волю і ўменне адмаўляць.
    На св. раратнія Імшы запрошаны ўсе вернікі, не толькі дзеці і моладзь, як увайшло ў практыку. Цяпер, з-за ўдзелу дзяцей і моладзі, часта Рараты ажыццяўляюцца ў пасляпаўдзённыя гадзіны ці нават пасля захаду сонца.
    Падсумоўваючы вышэйпрыведзеныя разважанні, можна сказаць, што літургія св. раратняй Імшы выражае нашае чаканне і тугу па Хрысту, які павінен прыйсці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.