ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (4)

Прэса

Разгорнутае інтэрв’ю з Бэнэдыктам XVI, № 47\2010 г.
    23 лістапада выйшла ў свет кніга “Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часу” адначасова на васьмі мовах. Яна з’яўляецца запісам размовы Пэтэра Сээвальда з Бэнэдыктам XVI у ліпені 2010 г. у Кастэль Гандольфа.
    Бэнэдыкт XVI прызнаецца ў нядбайнасцях, памылках і грахах Касцёла. Папа лічыць, што “гэта Хрыстус утрымлівае Касцёл у цэласнасці. Калі б Касцёл залежаў толькі ад людзей, то даўно б распаўся” – выказвае думку Сээвальд. Паводле яго меркавання Святы Айцец жадае, каб пасля страшных выпадкаў сексуальнага дамагання і іншых дапушчаных памылак Касцёл зрабіў грунтоўнае самаачышчэнне.

“Не пакідайце нас адных!” Размова з арцыбіскупам Луісам Сако, ардынарыем у Кіркуку ў Іраку”, № 48\2010 г.
    Да 2003 г. Ірак налічваў мільён хрысціян, а цяпер – 200 - 500 тысяч. Астатнія пакінулі краіну. З 2003 г. у Іраку каля 900 хрысціян аддалі сваё жыццё за веру, былі атакаваны 52 касцёлы. За апошні час у Багдадзе у выніку замахаў загінула 52 хрысціян і было знішчана некалькі касцёлаў. Ксёндз арцыбіскуп Луіс Сако просіць выразіць салідарнасць і памаліцца за іракскі Касцёл. “У нас ёсць сярод мусульманаў сябры і мы стараемся ў штодзённым жыцці дапамагаць адзін аднаму. Але існуе таксама палітычны іслам, які з’яўляецца пагражальным, таму што тлумачыць закон яшчэ адпаведна правіл VII стагоддзя”. Ксёндз арцыбіскуп лічыць, што закон не павінен быць устаноўлены паводле рэлігійных, але культурных крытэрыяў, г. зн. адпаведна грамадзянства.

    “У камуніі з Богам”, кс. Мар’ян Сікора, № 12\2010 г.
    З Адвэнта 2010 г. у Польшчы пачынаецца рэалізацыя новай трохгадовай душпастырскай праграмы пад дэвізам: “Касцёл – домам і школай камуніі”. Галоўным пасланнем гэтага цыкла з’яўляецца спроба пачаць рэалізоўваць заклік Яна Паўла II, заключаны ў апостальскім пасланні “Novo millennio ineunte”: “Рабіць Касцёл домам і школай камуніі: вось вялікі выклік, які чакае нас у распачатым тысячагоддзі.” Мэтай агульнай трохгадовай праграмы будзе адкрыццё і паглыбленне духоўнасці камуніі.

    “Святое чытанне”, № 48\2010 г.
    Касцёл у Польшчы выбраў дэвіз: “У камуніі з Богам” на літургічны год, які пачынаецца. Найважнейшым заданнем гэтага года з’яўляецца адкрыццё Бога, які аб’яўляецца ў сваім слове, і вучыцца па-сталаму ўспрымаць Яго словы. Таму было прапанавана адкрыццё “lectio divina” – метада чытання Бібліі, выпрацаванага традыцыяй Касцёла. Ён складаецца з чатырох крокаў: чытанне – медытацыя – малітва – кантэмпляцыя. “Lectio divina” – гэта паглыбляцца ў Божае слова для таго, каб па-Божаму чытаць сябе і свет.

    “Святы Айцец – глабалістам? З грамадскага навучання Бэнэдыкта XVI”, Цэзарый Рыттар, № 12\2010 г.
    Місія Касцёла заключаецца ў наказе Хрыста: “Ідзіце і навучайце ўсе народы” (Мц 28, 19). Таму ці Касцёл зацікаўлены ў развіцці працэсу глабалізацыі? Бэнэдыкт XVI разважае наступным чынам: “Усё чалавецтва з’яўляецца выключаным тады, калі даручаецца людскім праектам, фальшывым ідэалогіям і ўтопіям”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.