ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XXXI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Але надыходзіць час, ды ўжо надышоў, што праўдзівыя паклоннікі будуць пакланяцца Айцу ў Духу і ў праўдзе, бо і Айцец шукае такіх, што паклоняцца Яму.

Ян 4, 19-24


Гэтае прадказанне Езуса пачула самаранка ля студні Якуба. Пра гэтыя словы напамінае нам Касцёл у нядзелю, калі мы дзякуем за нашыя святыні ў гадавіну іх прысвячэння Богу. Давайце прыгледзімся да месцаў, дзе мы збіраемся на малітву. яны нагадваюць нам, што Творца з’ўляецца нашым Айцом. Гэтыя мясціны ёсць выразны знак нашай надзеі аб тым, што ў вечнасці для кожнага з нас ёсць падрыхтаванае месца ў небе. Часам у касцёлах захапляе душу раскоша архітэктуры, мастацкасць скульптураў і абразоў, што аздабляюць алтары, вочы радуюць колеры вітражоў, а іншы раз у вясковых касцёліках схіляе сэрца памаліцца прастата іх інтэр’ера. Аднак заўжды малітоўная цішыня, што пануе ў касцёлах, і тая Прысутнасць,абазначаная вечнай лямпачкай, заахвочваюць сагнуць калені. Падзяка за ўласную святыню становіцца больш поўнай, калі ўсведамляецца высілак мінулых пакаленняў, укладзены ў яе будаўніцтва. Часта ўспамін пра турботы продкаў аб захаванні і абароне касцёла перад ворагамі Бога ўзмацняе нашую адвагу ў дачыненні да веры. Не адзін раз у цэннасць святых месцаў трэба ўпісаць цярпенні вернікаў, якія былі гатовы зносіць ганенні. Няма нічога дзіўнага, што кожны касцёл з’яўляецца слушным гонарам парафіян, якія, праслаўляючы Бога ў Яго блізкасці, перажываюць сваё Божае дзяцінства, там адчуваюць сябе бяспечнымі, свабоднымі.
    Нашыя парафіяльныя святыні, капліцы, дзе збіраемся на агульную малітву, павінны напамінаць нам асноўную праўду веры: мы з’яўляемся Божым будынкам, дзе вуглавым каменем ёсць Хрыстус, а кожны з нас – яе жывы камень. І няма такой сілы, што магла б стрымаць рэалізацыю Божага плана.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.