ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Як супрацьстаяць небяспечнай з’яве сектаў?

Задай пытанне

Шукаючы метадаў барацьбы з сектамі, у першую чаргу трэба выкарыстаць сродкі, што дае нам Касцёл, якога не перамогуць ніякія сілы зла, нават, калі б яны былі шатанскага паходжання, а што ўжо гаварыць пра секты, выдуманыя звыклым смяротным чалавекам.
    Трэба пачаць з таго, што перад абліччам секты мы павінны быць перш за ўсё католікамі –хрысціянамі. Аднак нялёгка прыходзіцца супрацьстаяць рэлігійным аргументам сектантаў, калі мы не ведаем уласнай веры, калі інтэлектуальны кантакт нашага розуму з праўдамі веры закончыўся стандартнымі фразамі катэхізма, што засталіся пасля падрыхтоўкі да Першай св. камуніі. Адзін з асноўных абавязкаў ў дачыненні да нашай веры з’яўляецца яе паглыбленне, актыўна ўдзельнічаючы ў жыцці Касцёла, вывучаючы Святое Пісанне, чытаючы рэлігійную літаратуру і каталіцкі друк, як і дзелячыся ўсім гэтым з іншымі.
Чарговай дапамогай для пераадолення ўплыву сектаў з’яўляецца наша малітва, чым мы павінны акружыць усіх тых, якія захоплены рэлігійнай ілюзіяй. Наш абавязак католікаў, што вынікае з любові да бліжняга, выразіць супраціўленне фальшывым навучанням і прынцыпам. Мы павінны старацца, каб праўда перамагла ў людскіх душах, якія з-за няведання, несвядомасці ў справах сваёй веры паддаліся сектантам. Неабходна малітва і духоўная салідарнасць у барацьбе з д’яблам і злом, што паходзіць ад яго.
    Патрэбна таксама нашая зацікаўленасць тымі асобамі, якія шукаюць у сваім жыцці Бога, неабходна нашае апостальства на ўсіх узроўнях нашага жыцця, каб католікі станавіліся сведкамі Хрыста ў акружэнні, дзе жывуць, у месцах працы і адпачынку – усюды там і для тых, якіх Бог паставіў на нашай дарозе жыцця. Асабліва трэба звярнуцца да бацькоў, каб яны зацікавіліся праблемамі сваіх дзяцей, таварыствамі, дзе належаць іхнія дзеці, людзьмі, з якімі сустракаюцца. Вось некалькі ўказанняў, на што бацькі павінны звярнуць увагу, калі
    • дзіця стала замкнёным у сабе, як бы адсутнічае, з ім цяжка размаўляць і не хапае даўняга добрага кантакту з ім,
    • яно змяніла стыль адзення, пафарбавала пакой у дзіўны колер, паставіла ў ім фігуркі, абразкі якойсьці невядомай асобы (гуру) ці пабудавала мініалтарык,
    • дзіця адмаўляецца есці некаторыя стравы, вырашыла прытрымлівацца дыеты (часта – вегетарыянскай) і пачало раптоўна худзець,
    • яно не хоча дакранацца рукамі да мяса і тлушчу, выразна грэбуе посудам і прадметамі, да чаго раней дакраналіся іншыя дамачадцы, напр. да талерак, ручнікоў, сталовых прыбораў,
    • дзіця перастае глядзець тэлевізар, слухаць радыё, чытаць газеты і прытым паўтарае ўголас, што яны гавораць няпраўду і падманваюць чалавека,
    • яно закрываецца ў пакоі і медытуе, тлумачачы, што толькі такім спосабам зможа супакоіцца, суцішыцца,
    • дзіця адмаўляецца ўдзельнічаць у св. Імшы і набажэнствах, падрывае інтэрпрэтацыю Бібліі, што дае Касцёл, не прызнае неабходнасць існавання Касцёла і святароў,
    • усё часцей даходзіць справа да сур’ёзных слоўных перапалкаў паміж дзіцём і вамі (бацькамі),
    • яно выразна вамі пагарджае, вы ж маеце пачуццё, што раптам з’яўвіўся ў вашым доме чужы чалавек. Усё гэта можа азначаць, што вашае дзіця вярбуе секта.
    Тут я хацеў бы напомніць бацькам пра абавязак катэхезы для дзяцей не толькі перад Першай св. камуніяй, але на працягу ўсіх школьных год. Калі дзіця не будзе ведаць асноўных праўдаў і прынцыпаў сваёй веры, то проста не зможа супрацьстаяць уздзеянню секты, з чым можа сустрэцца.
    Для ўсіх нас хацелася б пажадаць, каб нанова адкрылі багацце Касцёла, да якога належым, а таксама каштоўнасці ў хрысціянскай духоўнасці ад двух тысяч год і ўвялі іх у нашае штодзённае жыццё.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.